Свет

У Афрыцы новая ўспышка ліхаманкі Эбола: 65 памерлых у ДР Конга, адзін смяротны выпадак ва Угандзе

Даказанага леку ад ліхаманкі Эбола не існуе. Cярэдні ўзровень смяротнасці складае каля 50%.

Фота: Gevende / Getty Images

Паводле звестак Афрыканскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў (Africa CDC), зарэгістравана каля 246 выпадкаў захворвання і 65 смерцяў, у асноўным у золатаздабыўных гарадах Монгвалу і Рвампара ва ўсходняй правінцыі Ітуры, піша Бі-бі-сі.

У пятніцу пра выпадак смерці ад віруса Эбола паведамілі ўлады Уганды. Міністэрства аховы здароўя краіны паведаміла, што ў 59‑гадовага мужчыны, які памёр у чацвер, тэст на вірус аказаўся станоўчым. Раней ён прыбыў у краіну з ДР Конга.

У лісце, распаўсюджаным Міністэрствам аховы здароўя Уганды, гаварылася, што 59‑гадовы грамадзянін ДР Конга быў шпіталізаваны ў бальніцу ў Кампале ў панядзелак і памёр у чацвер у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі.

Чыноўнікі заявілі, што ва Угандзе пакуль не выяўлена ніводнага выпадку захворвання ўнутры краіны.

Гемарагічная ліхаманка Эбола была ўпершыню выяўлена ў 1976 годзе на тэрыторыі Заіра (цяпер ДР Конга). Лічыцца, што яна распаўсюдзілася ад лятучых мышэй. Гэта ўжо 17‑я ўспышка віруса Эбола ў краіне.

Захворванне распаўсюджваецца пры прамым кантакце з біялагічнымі вадкасцямі і праз пашкоджаную скуру, выклікаючы моцнае кровацячэнне і адмову ўнутраных органаў.

За першымі сімптомамі — ліхаманкай, цягліцавымі болямі, стомленасцю, галаўным болем і болем у горле — ідуць ваніты, дыярэя, сып і кровацячэнне.

Даказанага леку ад ліхаманкі Эбола не існуе. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), сярэдні ўзровень смяротнасці складае каля 50%.

Папярэднія даследаванні, праведзеныя Нацыянальным інстытутам біямедыцынскіх даследаванняў (INRB) у сталіцы краіны, Кіншасе, выявілі вірус у 13 з 20 прааналізаваных узораў.

Цяпер праводзяцца тэсты для вызначэння штаму віруса.

Паводле звестак Афрыканскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў, з 65 смяротных выпадкаў чатыры былі зарэгістраваны сярод пацыентаў з лабараторна пацверджанымі захворваннямі.

Дадатковыя меркаваныя выпадкі захворвання таксама зарэгістраваны ў Буніа, сталіцы правінцыі Ітуры, вынікі лабараторных даследаванняў пакуль не пацверджаны.

У Афрыканскім цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў лічаць, што вірус можа распаўсюдзіцца і далей з-за шчыльнай забудовы ў гарадах Рвампара і Буніа.

Акрамя таго, выканаўчы дырэктар цэнтр Жан Касея дадаў, што цяпер неабходна садзейнічанне іншых дзяржаў. Паводле яго слоў, адбываецца «значнае перамяшчэнне насельніцтва» паміж пацярпелымі раёнамі і суседнімі краінамі.

Усім пацярпелым населеным пунктам і зонам рызыкі рэкамендавана прытрымлівацца ўказанняў нацыянальных органаў аховы здароўя.

У сваёй заяве ў пятніцу цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў адказаў, што склікае сустрэчу з уладамі ДР Конга, Уганды і Паўднёвага Судана, а таксама іншымі міжнароднымі партнёрамі для абмеркавання прыярытэтаў, уключаючы меры рэагавання і трансгранічны нагляд.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што на працягу многіх гадоў ва ўсходніх раёнах ДР Конга ідуць баі паміж рознымі ўзброенымі групоўкамі. З 2021 года правінцыя Ітуры знаходзіцца пад ваенным кіраваннем. Улады ДР Конга такім чынам спрабуюць нейтралізаваць дзясяткі ўзброеных груповак, якія дзейнічалі ў гэтым раёне на працягу многіх гадоў. У прыватнасці, гэта джыхадзісцкая групоўка ADF (Саюзныя дэмакратычныя сілы).

За апошнія 50 гадоў у розных афрыканскіх краінах ад гэтага віруса памерла каля 15 000 чалавек.

Самая смяротная ўспышка эпідэміі ў ДР Конга адбылася ў перыяд з 2018 па 2020 год, у выніку якой загінула амаль 2300 чалавек.

У верасні мінулага года ў выніку ўспышкі захворвання ў аддаленым раёне Булапэ ў цэнтральнай правінцыі Касаі загінулі 45 чалавек. Гэта была першая ўспышка ў ДР Конга за тры гады. У канцы верасня Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца папярэджвала пра тое, што медыцынскія ўстановы краіны перагружаны, а запасы медыкаментаў вычэпваюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін33

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп засмяяўся, калі яго спыталі пра словы Зяленскага, што ЗША хочуць завяршыць вайну да студзеня2

Статкевіч пра сацапытанне «Беларусь у 2026 годзе»: Кідалі слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча25

Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях

Суд у ЗША прызнаў Huawei вінаватай у змове з мэтай крадзяжу камерцыйных сакрэтаў

Папа Францішак тройчы бачыў д'ябла. Пра гэта кажа ягоны дзённік7

Да праекта ў Гальшанах прыцягнулі ідэолага «рускага свету» Дугіна. Яго паплечнік прапануе аднаўляць замак як «Царыцына»32

Электрамабілі задумвалі як ціхія. Цяпер іх вучаць гучаць, як бензінавыя

Ці варта купляць антыбактэрыяльнае мыла?

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін33

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць