У Мінску строяць планы, як заахвоціць аўтамабілістаў карыстацца метро
У Мінску аўтамабілістам могуць прапанаваць бясплатны праезд у метро ў абмен на аплату паркоўкі. Такую магчымасць анансаваў дырэктар дзяржаўнай установы «Паркоўкі сталіцы» Міхаіл Філіпаў, піша Blizko.by.

Па словах Міхаіла Філіпава, разам з Міністэрствам транспарту яны могуць прапрацаваць розныя варыянты заахвочвання аўтамабілістаў карыстацца грамадскім транспартам.
Напрыклад, кіроўца пакідае машыну на перахопнай паркоўцы пры ўездзе ў горад і атрымлівае бясплатную паркоўку, але аплачвае праезд у транспарце. Магчымы і адваротны варыянт: праезд у метро будзе бясплатным, затое за паркоўку давядзецца заплаціць, напрыклад, 25 капеек за пэўны час.
Філіпаў адзначыў, што канкрэтныя прапановы яшчэ будуць абмяркоўваць з улікам меркаванняў гараджан. Калі і якім чынам такую сістэму могуць увесці, пакуль невядома.
Таксама застаюцца нявысветленымі механізм узаемаразлікаў за паркоўку і праезд, а таксама спосаб працы турнікетаў. Незразумелая і роля Міністэрства транспарту. Філіпаў згадаў менавіта гэтае ведамства, хоць, магчыма, меў на ўвазе «Мінсктранс». Пры гэтым Мінскі метрапалітэн не ўваходзіць у структуру «Мінсктранса».
Мужчына заходзіў у мінскае метро з двума пісталетамі
Гадзіны пік не падаўжаюць дарогу? Колькі часу займае паездка па лініях мінскага метро
Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро
Рабіць вагоны для мінскага метро зноў хочуць даручыць «Штадлеру»
У мінскім метро расказалі, колькі часу займае паездка ад першай да апошняй станцыі
Каментары