Вайна77

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою

Генштаб УСУ паведаміў пра вынікі ўдару, нанесенага ў ноч на 22 чэрвеня па Цэнтры касмічнай сувязі «Уладзімір» каля горада Гусь-Хрустальны ва Уладзімірскай вобласці Расіі.

Спадарожнікавае фота з украінскага канала Exilenova+

Паводле ўкраінскага боку, у выніку атакі была крытычна пашкоджаная галоўная 25‑метровая парабалічная антэна комплексу, а таксама антэна, размешчаная на даху галоўнага апаратна-праграмнага комплексу.

Таксама, як сцвярджаецца, значныя пашкоджанні атрымала цэнтральная частка галоўнага апаратна-праграмнага комплексу, дзе знаходзяцца залы са спадарожнікавымі мадэмамі і мультыплексарамі, а таксама цэнтральны камутацыйны вузел, да якога падведзеныя валаконна-аптычныя лініі сувязі з іншымі касмічнымі цэнтрамі.

Акрамя таго, крытычна пашкоджаны апаратна-тэхнічны корпус №1. У ім размяшчаюцца перадатачныя і прыёмныя комплексы, цэнтральная сістэма камутацыі кабельных трас антэнных пастоў цэнтра, а таксама абсталяванне для астуджэння перадатчыкаў і электронікі галоўнай антэны комплексу.

Каментары7

  • Белорусский слабовик
    26.06.2026
    После фейков от россиян, я скажу только одно: так вам и надо!
  • Захар
    26.06.2026
    Такія выдатныя навіны хочыцца чытаць і па некалькі разоў перачытываць. Даюць бадзёрасьць лепш за кофе.
  • 453543
    26.06.2026
    Што мяне дужа здзіўляе, так гэта інфармаванасць украінцаў. Бьюць у самыя-самыя "нярвовыя" кропкі маскавітаў. Некалькі дней таму знішчылі Цэнтр кіравання касмічнымі апаратамі ў г. Дубна Маскоўскай вобласці. Зараз такі ж Цэнтр у Гусь-Хрустальным. Б'юць па "касмічным вачам" маскавітаў. Калі так будзе і надалей, то маскавіты ўжо не змогуць запускаць балістычныя ракеты і спадарожнікі.

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА38

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна19

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага5

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА38

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць