Вайна

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Кіраўнік расійскай дзяржаўнай карпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў заявіў, што галоўны інжынер Запарожскай атамнай электрастанцыі Аляксандр Якаўлеў загінуў раніцай 15 ліпеня ў выніку ўдару беспілотніка.

Аляксандр Якаўлеў. Фота з сайта «Міратворац»

Расійскі бок сцвярджае, што ўдар быў нанесены дронам па службовым аўтамабілі Toyota Camry каля мяжы прамысловай тэрыторыі Запарожскай АЭС і горада Энергадар.

Ліхачоў заявіў, што Аляксандр Якаўлеў усё сваё прафесійнае жыццё прысвяціў атамнай энергетыцы і, паводле яго слоў, загінуў «на баявым пасту» падчас выканання службовых абавязкаў.

Паводле паведамлення кіраўніка «Расатама», разам з Якаўлевым загінуў і кіроўца службовага аўтамабіля Дзмітрый Філіпаў.

Ліхачоў таксама паведаміў, што пра здарэнне ўжо праінфармавана палітычнае кіраўніцтва Расіі. Акрамя таго, расійскі бок чакае ад Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) аператыўнай рэакцыі на гібель галоўнага інжынера Запарожскай АЭС.

Паводле звестак з украінскай базы «Міратворац», Аляксандр Якаўлеў нарадзіўся 5 студзеня 1980 года ў горадзе Каменка-Дняпроўская Запарожскай вобласці, вышэйшую адукацыю атрымаў у Адэскім політэхнічным універсітэце.

Сваю працоўную дзейнасць на Запарожскай атамнай электрастанцыі пачаў з пасады машыніста насосных установак. Пазней працаваў абходчыкам турбіннага аддзялення. У 2008 годзе быў прызначаны вядучым інжынерам па кіраванні турбінай, а пасля займаў пасаду начальніка энергаблока. Да прызначэння галоўным інжынерам Запарожскай АЭС выконваў абавязкі намесніка галоўнага інжынера па эксплуатацыі станцыі.

Пасля захопу Запарожскай АЭС Расіяй вясной 2022 года перайшоў на бок акупантаў і быў прызначаны ім галоўным інжынерам электрастанцыі.

Каментары

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць