Свет

У Нарвегіі маштабны пажар знішчыў больш за сто жылых дамоў

На поўдні Нарвегіі працягваецца барацьба з буйным пажарам, які ўжо назвалі самым маштабным у краіне з часоў Другой сусветнай вайны. Стыхія ахапіла пасёлак Крокстадэльва ў муніцыпалітэце Драмен, прыкладна за 50 кіламетраў на захад ад сталіцы краіны Осла.

Фота: Thomas Fure / NTB Scanpix via AP

Пажар успыхнуў 17 ліпеня і вельмі хутка распаўсюдзіўся. Агонь знішчыў больш за сто жылых дамоў, пасля чаго перакінуўся на суседні лясны масіў. Праз пагрозу далейшага распаўсюджвання агню былі эвакуяваныя каля 400 мясцовых жыхароў.

Да ліквідацыі наступстваў здарэння прыцягнутыя вялікія сілы: на месцы працуюць дзясяткі ратавальнікаў, 12 пажарных машын і два пажарныя верталёты. Яшчэ некалькі паветраных суднаў былі накіраваныя ў раён пажару для ўзмацнення групоўкі.

Паводле папярэдніх звестак, дзесяць чалавек атруціліся дымам, двое з іх шпіталізаваныя. Нязначныя траўмы таксама атрымаў адзін супрацоўнік паліцыі.

Раніцай 18 ліпеня пажарнікам удалося ўзяць агонь пад кантроль. Аднак асобныя асяродкі ўзгарання захоўваюцца як у жылой забудове, так і ў лесе, таму тушэнне працягваецца.

Апошнія тыдні шэраг еўрапейскіх краін сутыкнуўся з маштабнымі ляснымі пажарамі, прычынай якіх стала працяглая спёка і засушлівае надвор'е. Пажары ўжо закранулі Іспанію, Францыю, Партугалію і Грэцыю, дзе былі эвакуяваныя тысячы людзей і знішчаныя значныя плошчы лясоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін21

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях

Суд у ЗША прызнаў Huawei вінаватай у змове з мэтай крадзяжу камерцыйных сакрэтаў

Папа Францішак тройчы бачыў д'ябла. Пра гэта кажа ягоны дзённік7

Да праекта ў Гальшанах прыцягнулі ідэолага «рускага свету» Дугіна. Яго паплечнік прапануе аднаўляць замак як «Царыцына»32

Электрамабілі задумвалі як ціхія. Цяпер іх вучаць гучаць, як бензінавыя

Ці варта купляць антыбактэрыяльнае мыла?

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»16

Амаль палова штрафаў, якія накладаюць на машыны з дыпламатычнымі нумарамі ў Хельсінкі, не аплачваецца. Беларусы таксама ігнораць

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін21

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць