Свет22

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду

На беразе Дуная каля баварскага Кірхрота ў раёне Штраўбінг-Боген 66‑гадовая жанчына падчас прагулкі заўважыла змяю даўжынёй больш за два метры, якая грэлася на сонцы. Яна адразу зразумела, што гэта не мясцовы від, піша Euronews.

Фота: Polizeiinspektion Straubing

«Яна даўжэйшая за нашых звычайных змей», — расказала жанчына паліцыі.

У гэтым рэгіёне добра вядомыя звычайныя і эскулапавыя вужы. Гэтыя неядавітыя рэптыліі звычайна вырастаюць максімум да паўтара метра.

На месца прыбылі паліцыянты і спецыялістка па рэптыліях, якая хутка вызначыла від змеі. Аказалася, што гэта анаконда — буйная змяя з падсямейства ўдаваў, якая паходзіць з Паўднёвай Амерыкі.

Мяркуецца, што некаторы час анаконда жыла ў якасці хатняй жывёліны. Змея дазволіла сябе злавіць без найменшага супраціву.

Фота: Feuerwehr Kirchroth

У Баварыі ўтрыманне анаконды дазваляецца толькі пры строгім выкананні спецыяльных патрабаванняў, бо буйныя ўдавы адносяцца да катэгорыі небяспечных дзікіх жывёл.

Анаконды могуць вырастаць да дзевяці метраў у даўжыню і важыць каля 200 кілаграмаў. Невялікія асобіны ў асноўным харчуюцца птушкамі. Для самцоў гэта застаецца асноўнай здабычай на працягу ўсяго жыцця. Самкі па меры росту пераходзяць на больш буйную здабычу — напрыклад, капібар і маладых аленяў, а таксама кайманаў.

Сваю здабычу анаконда забівае, абвіваючыся вакол яе і сціскаючы цела, пасля чаго праглынае ахвяру цалкам.

Каментары2

  • Жвір
    13.09.2026
    Дазволіла сябе злавіць, бо была аслабленая, на фотцы бачна. А ўвогуле цікава, ці змагла б яна перажыць баварскую зіму ? Па тэмпературах, магчыма, змагла б, але сутыкнулася б з адсутнасьцю ежы...
  • Кол
    13.09.2026
    Няўжо пачалося ?
    Булгакаў прадбачыў гэта, і напісаў свае "Рокавы яйкі"...

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА38

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна19

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага5

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА38

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць