Здарэнні22

Беларуская дальнабойшчыца мірна стаяла ў заторы ў Германіі, калі пад яе машыну з размаху рэзнуўся легкавік

32‑гадовага немца выцягнулі ўжо мёртвым. Беларуска не пацярпела.

Скрын відэа

22 верасня каля 17:15 на аўтабане A1 у Ніжняй Саксоніі (Германія) адбылася смяротная аварыя. Удзельнікам яе стала фура, якой кіравала 46‑гадовая жанчына з Беларусі. Пра гэта паведаміла паліцыя.

Здарэнне адбылося на ўчастку ў бок Гамбурга непадалёк ад Брэмена. Там з-за дарожных работ утварыўся затор. Фура беларускі стаяла ў яго канцы.

32‑гадовы жыхар раёна Фердэн ехаў на легкавіку па правай паласе. Паводле паліцыі, ён позна заўважыў канец затора і без тармажэння ўрэзаўся ў фуру.

Легкавік заціснула пад паўпрычэпам. Каля 30 ратавальнікаў вызвалялі кіроўцу з машыны. Аднак доктар, які прыехаў на месца, канстатаваў яго смерць.

Беларуская дальнабойшчыца і яе 42‑гадовы напарнік не атрымалі траўмаў.

Каментары2

  • Немец
    30.09.2026
    Было са мной такое. Пасьпеў затармазіць і ўрэзаўся на 30. Толькі паламаны хрыбет. Застаўся жывы. Беларуская фура на канцы штаў мысіла трымаць ўключанымі сігнальныя мігалкі. На фатаграфіі яны выключаны.
  • .
    30.09.2026
    Немец, на фатаграфіі ўжо шмат што адбылося. Як мінімум маглі выйсці са строю

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА33

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна19

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага4

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА33

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць