Свет99

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй

Кіраўнік літоўскай дыпламатыі Кястуціс Будрыс заявіў, што арганізаваныя Масквой падпалы ў еўрапейскіх краінах больш нельга называць мяккім тэрмінам «гібрыдная актыўнасць».

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

З ініцыятывай афіцыйна ўнесці расійскую ваенную выведку і іншыя сілавыя ведамствы РФ у еўрапейскі спіс тэрарыстычных арганізацый міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс выступіў у нядзелю, 15 лістапада ў сацсетцы X.

Літоўскі міністр павіншаваў спецслужбы і праваахоўныя органы Эстоніі з аператыўным спыненнем дыверсіі супраць абароннай кампаніі Threod Systems і адзначыў, што выканаўцы пакінулі наўпроставыя доказы ўдзелу расійскіх куратараў.

«Расія больш не хаваецца за пасярэднікамі. Адбіткі пальцаў вядуць наўпрост да ГРУ. Калі дзяржаўная разведвальная служба арганізуе падпалы ў Еўропе, гэта не «гібрыдная актыўнасць». Гэта спансаваны дзяржавай тэрарызм. Час перастаць хавацца за эўфемізмамі. Еўропа павінна сур’ёзна разгледзець пытанне аб уключэнні ГРУ і іншых расійскіх разведвальных ды сілавых структур, датычных да дыверсійных аперацый, у спіс тэрарыстычных арганізацый», — напісаў Будрыс.

Паводле слоў кіраўніка МЗС Літвы, Масква пераходзіць да сабатажу ў тылу заходніх краін праз уласныя паразы на полі бою: не здолеўшы зламаць супраціў Украіны, Крэмль спрабуе запалохаць і дэстабілізаваць еўрапейскія грамадствы. Будрыс выказаў салідарнасць са сваім эстонскім калегам Маргусам Цахкнам і падкрэсліў, што кожны акт расійскай дыверсіі ў Еўропе павінен мець для Расіі ўсё больш высокую цану.

Што адбылося ў Эстоніі

Заява Вільні прагучала пасля таго, як Паліцыя бяспекі і пракуратура Эстоніі раскрылі падрабязнасці начнога нападу на завод кампаніі Threod Systems у муніцыпалітэце Віймсі пад Талінам, дзе вырабляюць разведвальныя беспілотнікі і аптычныя сістэмы. Інцыдэнт адбыўся 14 лістапада а 03:06, зламыснікі спрабавалі ўчыніць выбух і падпаліць вытворчы будынак, але ім перашкодзіла ахова прадпрыемства.

Па гарачых слядах эстонскія сілавікі пры дапамозе калег з Латвіі затрымалі восем падазраваных — усе яны з’яўляюцца жыхарамі Латвіі, пяцярых з іх пракуратура папрасіла суд узяць пад варту. Паводле звестак эстонскай контрразведкі, напад быў арганізаваны на прамую замову ГРУ. У адказ на дыверсію ўрад Эстоніі абвясціў, што з 1 снежня 2026 года закрые ўсе пагранічныя пункты пропуску на мяжы з Расіяй.

Каментары9

  • Сьвіслацкі жабец
    15.11.2026
    Цікава, чаму ў горадзе-героі Менску ніхто за пяць год вайны не адважыўся крышачку дапамагчы братам-украінцам? Выратаваць пару соцень жыццяў украінскіх дзяцей?
    Ёсьць і Пеленг, і Інтэграл, і Планар, якія вырабляюць высокатэхналагічнае абсталяваньне і працуюць цяпер выключна на Расею. Там вырабляюць оптыку і чыпы для ракет.

    А то атрымліваецца, што нібыта ўсім беларусам цалкам нармалёва жыць пад "акупацыяй" і нібыта ніхто ня супраць папрацаваць на РФ.
    Але ж гэта не так, праўда? Праўда?
  • ФІНАНСУЮЦЬ ГЭТУ ВАЙНУ Z 2014
    16.11.2026
    Сьвіслацкі жабец, піша правакатар з Омска, не першы раз, гэта не наша вайна, а z імперыяй увесь свет гандлюе (aкрамя Скандынавіі), жадаеш дапамагчы? падрывай Грэкаў, Туркаў асабіста Кітайцаў da Індусаў, яны ФІНАНСУЮЦЬ ГЭТУ ВАЙНУ Z 2014. А ў нас выйсця няма, мяжа з цывілізацыяй цалкам зачынена левакамі z 2020.
  • Žvir
    16.11.2026
    Сьвіслацкі жабец, peŭna tamu, što ciabie tam niama, u horadzie-hieroje...Praŭda ?

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА40

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна19

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага5

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА40

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць