Грамадства33

У Лідзе арыштоўваюць грузавікі, у якіх на белым прычэпе — чырвоная палоска

Чытач выдання «Зеркало», які займаецца грузаперавозкамі, паведаміў у рэдакцыю, што ў Лідзе з пачатку 2022 года арыштоўваюць грузавікі з прычэпамі «БЧБ-расфарбоўкі» і затрымліваюць іх кіроўцаў, а пасля прымушаюць перафарбоўваць машыну або дамалёўваць зялёную палоску.

Фота грузавікоў з лагатыпам кампаніі «Westavto». Фота ўзятае з сайта кампаніі

«БЧБ-расфарбоўкай» лічыцца, па апісанні чытача Віктара (імя зменена), чырвоная гарызантальная паласа на белым фоне. Паводле яго слоў, яшчэ ў студзені да некалькіх яго калег-уладальнікаў такіх прычэпаў прыходзілі сілавікі, аднаго «хацелі пасадзіць на суткі», у другога «арыштавалі машыну з грузам і змясцілі на штраф-стаянку да суда», склалі пратакол за адзіночны пікет.

Суразмоўца кажа, што тады кіроўцам такіх цягачоў давялося здымаць налепкі або зафарбоўваць іх, а некаторым супрацоўнікі РАУСа «прапанавалі проста дадаць зялёную палоску». 

19 студзеня ў інстаграме работніка дзяржканала АНТ Аляксандра Плескачова з'явіўся пост з фота такіх грузавікоў — відаць, як машына з такім лагатыпам едзе па Лідзе, затым здымак кола, на якім стаіць блакатар. Ёсць яшчэ дзве фатаграфіі — на адной мужчына зафарбоўвае чырвоную паласу белай фарбай, а на другой (мабыць, гэта ўжо іншае аўто) пад чырвонай лініяй ужо прафарбаваная зялёная.

Прычэпы грузавікоў, якія іх уладальнікам і кіроўцам давялося перафарбоўваць. Фота: instagram.com/alextvples

У суразмоўцы «Зеркала» — такая ж машына. Чырвоную налепку з яе прыйшлося зняць, тлумачыць мужчына. Паводле яго слоў, ДАІ ў Лідзе цяпер адлоўлівае кіроўцаў з іншых рэгіёнаў, якія праязджаюць па раённых дарогах, і ставіць грузавікі пад арышт. Віктар нядаўна заўважыў такія на стаянцы, дзе знаходзіцца ягоны цягач.

Як расказалі «Зеркалу» ў праваабарончым цэнтры «Вясна», 3 кастрычніка ў Лідзе асудзілі мужчыну за «пікетаванне шляхам выпуску на лінію фургона-рэфрыжэратара з бел-чырвона-белым сцягам». Яму далі штраф у 1600 рублёў па ч. 1 арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Арышт, які раней быў накладзены на фургон, суддзя адмяніў.

Па словах суразмоўцы «Зеркала» Віктара, кіроўцы, якіх затрымлівалі сілавікі, «ездзілі на машынах ад брэсцкай фірмы «Вестаўта». У кампаніі сапраўды такі лагатып, але перавозчык працуе ў Беларусі ўжо больш за 25 гадоў.

Як распавёў прадстаўнік «Вестаўта», куды журналістка «Зеркала» патэлефанавала як нібыта ўладальніца падобнай машыны, такіх грузавікоў у фірмы амаль не засталося. Раней, сапраўды, старыя прычэпы-рэфрыжаратары былі з чырвонай паласой на белым фоне, а цяпер практычна ўсе іх распрадалі, і калі недзе яны яшчэ ездзяць, то гэта ўжо іпэшнікі, прыватнікі. У фірмы ва ўласнасці такіх засталося толькі два. Астатнія прычэпы, па словах прадстаўніка кампаніі, — белыя. Дзве машыны з чырвонымі палосамі не арыштоўвалі і кіроўцаў не затрымлівалі, удакладняе суразмоўца.

Грузавік з лагатыпам «Вестаўта» на стаянцы. Па словах Віктара, машына арыштаваная да суда. Фота чытач даслаў у рэдакцыю ў пачатку лістапада 2022 года

«Зеркало» патэлефанавала таксама ў ДАІ Лідскага РАУСа і спыталася, ці можна ездзіць на машыне, не здымаючы і не зафарбоўваючы чырвоную паласу на белым фоне. А таксама — што наогул рабіць кіроўцу такой машыны. Па тэлефоне адказалі, што гэта залежыць ад таго, «як палоскі арганізаваныя, груба кажучы». Калі машына белая, а пасярэдзіне — чырвоная паласа, то гэта, маўляў, могуць расцэньваць як адзіночны пікет. Але калі палосы нанесеныя даўно, то, на думку суразмоўцы, пытанняў у такім выпадку не будзе. Асабліва калі ёсць адпаведныя дакументы.

На пытанне, ці трэба зафарбоўваць лінію, у ДАІ суха адказалі, што інфармацыяй на гэты конт не валодаюць.

Каментары3

  • відьмаявідьба
    08.11.2022
    а гэтаму -
    http://church.by/news/mitropolit-veniamin-sovershil-moleben-na-nachalo-uchebnogo-goda-v-belorusskoj-medicinskoj-akademii-poslediplomnogo-obrazovanija -
    з б-ч-б можна?
  • Беларус
    08.11.2022
    А што з хуткай дапамогай?
  • Барацьбiт
    09.11.2022
    Предлагаю этим ... вылить всю кровь, там есть лейкоциты (белые клетки) и эритроциты (красные клетки), а то вдруг...

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА6

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша13

Стала вядома, чаго хацеў чалавек, які ўчора падпаліў сябе ў цэнтры Варшавы3

Мірскі замак увайшоў у топ-100 найлепшых крэпасцяў свету3

У Арменіі вырашылі прыбраць расійскіх памежнікаў са сваіх межаў2

На Магілёўшчыне каля дарог сталі з'яўляцца ласі, якія свецяцца ў цемры1

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ46

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА6

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць