Свет

«Вояджэр-1» пачаў перадаваць на Зямлю пусты сігнал без даных

Нягледзячы на збой, апарат пераадолеў гістарычную мяжу.

Фота: NASA/JPL-Caltech

Касмічны зонд NASA «Вояджэр-1» перастаў перадаваць на Зямлю навуковыя даныя, адпраўляючы толькі пусты радыёсігнал. Нягледзячы на збой, апарат пераадолеў гістарычную мяжу — адлегласць у адзін светлавы дзень ад Зямлі.

Касмічны зонд NASA «Вояджэр-1» перастаў перадаваць навуковыя даныя на Зямлю — ён вяртае толькі так званы нясучы сігнал, гэта значыць пустую радыёхвалю без інфармацыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба касмічнага агенцтва.

Праблему выявілі яшчэ 14 лістапада, усяго за пяць дзён да таго, як зонд павінен быў пераадолець гістарычную мяжу — адлегласць у адзін светлавы дзень ад Зямлі (26 млрд км). Нягледзячы на збой, інжынерам удалося пацвердзіць, што 18 лістапада апарат дасягнуў гэтай адлегласці. Для гэтага выкарысталі разлікі траекторыі. Да гэтага часу зонд, запушчаны ў космас у 1977 годзе, знаходзіўся ў палёце 49 гадоў, 2 месяцы і 11 дзён.

Наяўнасць нясучага сігналу азначае, што навігацыйны камп’ютар працуе спраўна, зонд правільна арыентаваны на Зямлю, а перадаючая антэна функцыянуе. Мяркуецца, што няспраўнасць узнікла ў камп’ютары, які адказвае за збор даных з навуковых прыбораў. З дзесяці інструментаў на борце цяпер працуюць толькі два — астатнія адключаныя для эканоміі энергіі.

З-за велізарнай адлегласці любая каманда з Зямлі даходзіць да зонда за 24 гадзіны, а адказ вяртаецца яшчэ праз суткі. Гэта значна ўскладняе выпраўленне няспраўнасці.

«У выніку дыягностыка прычыны праблемы можа заняць некалькі тыдняў ці нават больш», — адзначаюць у NASA.

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельшчына і не толькі. Дзе і як паміралі расійскія вайскоўцы ў Беларусі2

«Параўнала цэны з польскімі — ашалела». Як айцішніца працуе ў Грэцыі, дзе няма ксенафобіі, спешкі і амаль няма айцішкі31

З’явіліся невядомыя здымкі візіту Ніксана ў Мінск з яго архіва ШМАТ ФОТА5

Палітзняволеныя жанчыны не трапяць пад амністыю3

«Заходзіць без стуку і пытаецца, чаму так часта мыюся». Мінчане расказваюць пра дзіўных гаспадароў3

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць