Усяго патроху

Пакой Тэслы і мэбля Гулівера. У Мінску адкрылі гіганцкі музей займальнай навукі ФОТЫ

У Мінску адкрылі музей «Квантум 2.0». Ён стаў адным з самых буйных у краіне навукова-папулярных музеяў. Знаходзіцца музей на цокальным паверсе ЗАГСа Маскоўскага раёна побач з ГРЦ «Тытан». Там сабраныя экспанаты, якія распавядаюць аб навуцы, тэхналогіях, а таксама будове чалавека. Што там можна паглядзець і колькі каштуе, разбіраўся Realt.by.

«Квантум 2.0» знаходзіцца на ніжнім ярусе ЗАГСа на праспекце Газеты Праўда, 29. У музеі некалькі тэматычных зон, дзе стаяць каля 200 экспанатаў. Да «Квантум 2.0» далучылася і калекцыя музея чалавека, што зачыніўся ў цэнтры Мінска. Такім чынам, тут размясціліся некалькі тэматычных зон: оптыка, акустыка, магнітызм, біялогія, энергія і інш. Галоўнае — з усімі прадметамі можна ўзаемадзейнічаць.

Прадстаўнікі музея адзначаюць, што фокус зроблены на гульнявой форме і інтэрактыўнасці.

Наведвальнікі музея змогуць знайсці ўладкаваны пакой Тэслы з маланкамі, а таксама цёмны пакой са шпіёнскім люстэркам. Даступная дзецям і мэбля Гулівера. Акрамя гэтага, гасцей чакаюць выпрабаванні: трэба будзе выбрацца з люстранога лабірынта, пабудаваць мост з гаек без фізічнай сілы, выканаць ролю рок-музыканта ці паўдзельнічаць у раскопках дыназаўраў. Аматараў біялогіі таксама чакаюць задачы, якія дапамогуць зразумець, як збудаваны арганізм, працуе мозг і б'ецца сэрца.

У музеі паказваюць навуковыя шоу і майстар-класы. Для вялікіх груп праводзяць тэматычныя экскурсіі.

Каментары

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць