Вайна

Ва Украіне, імаверна, змогуць вырабляць брытанскую зброю і вайсковыя аўтамабілі

Брытанскую зброю і ваенныя аўтамабілі, магчыма, змогуць вырабляць ва Украіне па ліцэнзіі, піша The Telegraph. Гэта зменшыць залежнасць краіны ад паставак узбраенняў краін Захаду.

Рышы Сунак, прэм'ер-міністр Брытаніі, і Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Як піша выданне, кіраўнікі брытанскіх абаронна-прамысловых прадпрыемстваў ездзілі ў Кіеў, каб абмеркаваць магчымасць стварэння сумесных прадпрыемстваў на месцы.

Іншыя еўрапейскія абаронна-прамысловыя прадпрыемствы таксама вядуць аналагічныя перамовы з украінскім бокам.

Раней Украіна ўжо вырабляла па ліцэнзіі некаторую ізраільскую і амерыканскую зброю, у тым ліку вінтоўкі, а таксама адаптавала некаторыя свае танкі для ўсталёўкі ізраільскай электронікі.

Фрэнсіс Туса, незалежны эксперт па абароне, заўважае, што здзелкі па вытворчасці заходняй бронетэхнікі, хутчэй за ўсё, будуць успрынятыя Масквой як антаганістычныя, але саюзнікі па НАТА наўрад ці будуць запалоханыя гэтымі пагрозамі ў святле ўсё больш складаных паставак узбраенняў.

Расія неаднаразова пагражала заходнім краінам мерамі ў адказ за пастаўку зброі Украіне, і любая падтрымка вытворчасці зброі на тэрыторыі краіны, верагодна, прывядзе да абвастрэння напружанасці.

Як адзначае The Telegraph, любое такое сумеснае прадпрыемства, верагодна, запатрабуе адабрэння брытанскага прэм'ер-міністра Рышы Сунака.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА42

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна21

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага5

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА42

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць