Абмен адбыўся на беларускай тэрыторыі, у пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Фота: Каардынацыйны штаб Украіны па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі
Як паведамляецца, расійскі бок перадаў Украіне 250 целаў загінулых, а ўкраінскі бок Расіі — 22.
Гэта ўжо дзесятая працэдура абмену целамі з пачатку 2026 года. Папярэдні абмен адбыўся ў «Новай Гуце» 22 кастрычніка. Тады Расія перадала Украіне 252 целы загінулых украінскіх вайскоўцаў, а Кіеў вярнуў 25 целаў расійскіх вайскоўцаў.
Каментары