Свет

Генеральны сакратар НАТА: Ядзерныя пагрозы Расіі нас не запалохаюць, падтрымка Украіны працягнецца

Заходнія саюзнікі не адмовяцца ад падтрымкі Украіны ў вайне супраць РФ нягледзячы на пагрозы Крамля ўжыць ядзерную зброю, заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг на 18-й штогадовай канферэнцыі Альянсу па кантролі над узбраеннямі, раззбраенні і нераспаўсюджванні зброі масавага знішчэння.

Енс Столтэнберг. Фота: Andrea Alexandru / AP Photo

Столтэнберг заявіў, што Расія імкнецца падарваць асновы міжнароднай сістэмы бяспекі, бо ігнаруе, парушае або адмаўляецца ад значнай часткі сеткі міжнародных пагадненняў па кантролі над узбраеннямі, якія ўтрымліваюць мір у бяспецы.

«Гэта безадказныя дзеянні, накіраваныя на тое, каб утрымаць саюзнікаў па НАТА ад падтрымкі Украіны. Але яны не спрацуюць. Таму што пакуль мы сур'ёзна ставімся да расійскіх пагроз, нас не запалохаць», — сказаў генеральны сакратар НАТА.

Ён нагадаў, што Расія прыпыніла свой удзел у новай дамове аб скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў, не выконвае дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці і ўзмацняе правакацыйную ядзерную рыторыку, пагражаючы размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі.

«Расія ёсць самай непасрэднай пагрозай нашай бяспецы», — дадаў Столтэнберг.

25 сакавіка Уладзімір Пуцін заявіў, што ў Беларусі да ліпеня размесцяць тактычную ядзерную зброю і параўнаў уласныя ядзерныя планы з размяшчэннем ЗША сваёй зброі ў Еўропе. 

Чытаць таксама:

G7: Пагроза размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі непрымальная

У Беларусі можа з'явіцца і стратэгічная ядзерная зброя — Хрэнін

Беларускія вайскоўцы прайшлі падрыхтоўку па спецыяльным прымяненні штурмавікоў Су-25

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА8

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыццё дзэн-філосафа не мае місіі, яно мае дзэн». Бабарыка адказаў на адкрыты ліст Пракоп'ева13

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша13

Стала вядома, чаго хацеў чалавек, які ўчора падпаліў сябе ў цэнтры Варшавы3

Мірскі замак увайшоў у топ-100 найлепшых крэпасцяў свету3

У Арменіі вырашылі прыбраць расійскіх памежнікаў са сваіх межаў2

На Магілёўшчыне каля дарог сталі з'яўляцца ласі, якія свецяцца ў цемры1

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА8

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць