Грамадства

Прафесару Юрыю Бубнову пакінулі прысуд без зменаў

Магілёўскі абласны суд 24 жніўня разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня Юрыя Бубнова. Прысуд, як гэта заўсёды ў такіх выпадках бывае, пакінулі без зменаў, а скаргу — без задавальнення, піша Mayday team. Хутка Бубнова этапуюць у калонію.

Юрый Бубноў — магілёўскі загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін, доктар сацыялагічных навук. Ягоны партрэт знаходзіцца на дошцы гонару ветэранаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. У Магілёве Бубноў вядомы як эксперт-сацыёлаг, адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст». 

Яго затрымалі 12 студзеня гэтага года проста на кафедры ўніверсітэта.

26 траўня ў Магілёве суд прызначыў навукоўцу 2 гады калоніі. Яго абвінавачвалі паводле арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і 368 (абраза Лукашэнкі) КК, але асудзілі толькі за абразу. Прафесар на судзе віны не прызнаў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі9

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Арменіі вырашылі прыбраць расійскіх памежнікаў са сваіх межаў2

На Магілёўшчыне каля дарог сталі з'яўляцца ласі, якія свецяцца ў цемры1

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ42

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

Нейтральная, але безабаронная. Швейцарыя расчароўваецца ў сваім нейтралітэце11

Маск будзе ствараць дата-цэнтры ў космасе9

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі9

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць