Спорт

Яшчэ адзін беларус дэбютаваў у Нацыянальнай хакейнай лізе

Свой першы матч у Нацыянальнай хакейнай лізе правёў сёння раніцай 23-гадовы абаронца Ілья Салаўёў. Ён згуляў за «Калгары Флэймз».

Ілья Салаўёў. Фота: twitter.com / NHLFlames

Ілья, які пачынаў сезон у фарм-клубе «Калгары Рэнглерс», быў выкліканы напярэдадні ў асноўны клуб і сёння раніцай па мінскім часе правёў сваю першую гульню за «Калгары Флэймз».

На жаль, «агеньчыкі» прайгралі «Сэнт-Луісу» з лікам 0:3.

Ілья выбраў сабе ў «Флэймз» 98-ы нумар, пад якім раней ніхто не выступаў. Гуляў ён у трэцяй пяцёрцы. Правёў на пляцоўцы 16 хвілін 34 секунды, адзін раз кінуў па варотах, заблакаваў адзін кідок, зарабіў дзве хвіліны штрафу.

Ілья Салаўёў стаў 15-м беларусам, які згуляў у наймацнейшай лізе свету, пачынаючы з 1991 года.

Рэкорд па праведзеных матчах у НХЛ належыць светлай памяці Руслану Салею (914 гульняў), у Міхаіла Грабоўскага — 534 гульні, у Андрэя Касціцына — 398, у Сяргея Касціцына — 353 матчы.

Таксама сёння чарговы матч за «Калгары Флэймз» правёў Ягор Шаранговіч. У яго ў гэтым сезоне за канадскі клуб адзін гол і адзін галявы пас. Прычым Шаранговіч выйшаў на лёд у першай пяцёрцы.

Таксама паказальна, што сёння два беларусы ўпершыню з 2012 года былі разам у адной камандзе на хакейнай пляцоўцы. 11 гадоў таму гэта былі браты Андрэй і Сяргей Касціцыны ў складзе «Нэшвіла».

«Калгары» пасля васьмі гульняў займае 13-ы радок у Заходняй канферэнцыі. У клуба пяць балаў, і адставанне ад восьмага месца, якое дае пропуск у Кубак Стэнлі, складае два балы.

Наступны матч — 30 кастрычніка супраць «Эдмантана», які праваліў пачатак сезона і займае 15-ы радок.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў43

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтар бестселераў №1 па версіі The New York Times выдаў новы раман. І ён ужо ёсць па-беларуску4

Былы дырэктар Магілёўскага музея прапанаваў новы варыянт герба Магілёва, без «Пагоні» ФОТА6

Букет ружаў у мінчанкі стаў вянуць праз дзве гадзіны пасля дастаўкі. Яна гэта так не пакінула6

Змяніліся патрабаванні да праектавання жылых дамоў. Дазволілі большыя кватэры-студыі і памянялі нормы для санвузлоў і тамбураў

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна ацаніла віншаванне з боку расіянкі Андрэевай як правакацыю7

У Браславе расказалі, як збіраюцца выкарыстоўваць сядзібу ў Відзах-Лаўчынскіх4

Z-блогер Раманаў аб’явіўся пасля амаль месяца маўчання і чутак пра затрыманне6

Украіна ўдарыла па расійскай авіябазе «Саваслейка». Генштаб УСУ паведаміў пра пяць падбітых самалётаў5

На краі Сонечнай сістэмы можа хавацца велізарная планета. Што знайшлі навукоўцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў43

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць