Свет1111

Пераможцай конкурсу «Міс Японія» стала цалкам этнічная ўкраінка. І гэта выклікала гарачую дыскусію ў краіне

Адныя заявілі, што перамога Караліны з'яўляецца «знакам часу», іншыя катэгарычна стаялі на тым, што «міс Японія» павінна выглядаць па-іншаму.

Караліна ў цэнтры

Пераможцай конкурсу «Міс Японія» 2024 года стала ўраджэнка ўкраінскага Цярнопаля Караліна Сііна. Прычым яна стала не толькі першай пераможцай конкурсу, якая нарадзілася за межамі Японіі, але і самай старэйшай (26 гадоў), піша Бі-бі-сі.

Атрымліваючы карону і плачучы ад радасці, Караліна на бездакорнай японскай мове сказала, што ўсё, што адбываецца «падобна на сон».

«З таго моманту, як я пачула сваё імя, Я не перастаю плакаць. Мне даводзілася пераадольваць бар'еры, калі мяне не ўспрымалі як японку, таму я поўная падзякі за тое, што на гэтым конкурсе мяне японкай прызналі», — падзялілася яна з гледачамі.

Караліна нарадзілася ў Цярнопалі ў 1998 годзе ў самай звычайнай украінскай сям'і. Але потым яе маці выйшла замуж за японца, і яны пераехалі ў Нагоя, калі дзяўчынцы было ўсяго пяць гадоў. Яна даволі хутка загаварыла на мове сваёй новай краіны, адчуўшы сябе японкай «як у размовах, так і ў думках», але, сталеючы, стала са шкадаваннем заўважаць, што ўсе бачаць: яна выглядае не так, як мясцовыя дзяўчаты.

Караліна падала заяву на конкурс «Міс Японія» пасля атрымання грамадзянства краіны ў 2022 годзе. Паводле яе слоў, яна зрабіла гэта для таго, каб «стварыць грамадства, у якім пра людзей не судзілі б па іх знешнасці».

Як бы там ні было, але той факт, што Караліна — першая не японка, якая стала «Міс Японія», падліў алею ў агонь спрэчак пра тое, што ж усё-такі азначае быць японцам.

У той час як частка заявіла, што яе перамога з'яўляецца «знакам часу», іншыя катэгарычна стаялі на тым, што «міс Японія» павінна выглядаць па-іншаму.

Калі ў 2015 годзе прадстаўніцай Японіі на конкурсе «Міс Сусвет» стала Арыяна Маямота, чыёй маці была японка, а бацькам — афраамерыканец, гэта таксама выклікала неадназначную рэакцыю сярод карыстальнікаў сацсетак.

20-гадовая Арыяна атрымала тысячы віншаванняў, але і нямала крытычных заўваг з боку тых, хто лічыў, што яна «недастаткова падобная на японку».

Але ў жылах Караліны Сііна, нягледзячы на яе бліскучае веданне мовы і культуры, наогул не цячэ ні кроплі японскай крыві.

У адным з пастоў у Х менавіта гэты факт і ставіцца ёй у віну: «гэтая асоба, якую выбралі Міс Японіяй, наогул да Японіі не мае дачынення. Яна на 100% украінка. Зразумейце мяне правільна, яна — вельмі прыгожая, але конкурс называецца «Міс Японія». Дзе тут японскасць?»

«Калі б яна была хаця б напалову [японкай], то гэта, вядома, праблемай бы не было. Але этнічна яна на 0% японка і нават нарадзілася не ў Японіі», — падкрэсліваецца ў іншым каментары.

Пры гэтым былі і тыя, хто палічыў, што перамога Караліны з'яўляецца «дыскрымінацыяй японскай знешнасці»: «Мне здаецца, што гэта няправільна, калі самай прыгожай японкай называюць дзяўчыну з еўрапейскай знешнасцю», — абвяшчаў адзін з каментароў.

Яшчэ адзін пункт гледжання — выбар украінскай мадэлі быў палітычным рашэннем.

«Калі б яна нарадзілася рускай, то ніколі б не перамагла. Ні найменшых шанцаў у яе б не было. Гэта — вельмі сумны дзень для Японіі», — напісаў адзін чалавек.

Але галоўны арганізатар конкурсу «Міс Японія гран-пры» Ай Вада сказала Бі-бі-сі, што суддзі прысудзілі перамогу Караліне, таму што яна яе заслужыла. «Яна размаўляе і піша на прыгожай і правільнай японскай мове, — сказала Вада. — Яна больш японка, чым мы»»

Сама Караліна пасля атрымання японскага грамадзянства напісала ў Instagram, што, хоць і «не падобная на японку», але яе менталітэт «стаў японскім», бо яна вырасла ў гэтай краіне.

Сііна — 56-я пераможца конкурсу «Міс Японія». Гэта найстарэйшы конкурс прыгажосці ў краіне, які праходзіць з 1950 года. Яго ў свой час заснавала японская газета «Еміуры сімбун» для адбору паслоў добрай волі для паездкі ў Злучаныя Штаты, каб выказаць падзяку за гуманітарную дапамогу, якую ЗША аказвалі дзецям, усё яшчэ недаядалі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Фудзіка Ямамота

Карона пераможцы была ўскладзена на галаву Фудзіка Ямамота. Пазней яна стала адной з вядучых акторак Японіі і з 1952 па 1963 год знялася больш чым у 100 фільмах, у тым ліку ў «Колерах свята Хіган» рэжысёра Ясідзура Одзу, за які атрымала прыз за найлепшую жаночую ролю. Яна лічылася адной з самых прыгожых жанчын Японіі, якая ўвасабляла чыста японскі ідэал.

Каментары11

  • .
    25.01.2024
    Чото по рбъему мальца не дотягивает...
  • Максим Дизайнер
    25.01.2024
    Ждем комментариев от расистов, простите специалистов по черной и белай навале.
  • перамога прыгажосці
    25.01.2024
    Перамога сэнсу і прыгажосці можа стаць паражэннем традыцыі і нарадзіць новую сутнасць.

Цяпер чытаюць

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі9

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Арменіі вырашылі прыбраць расійскіх памежнікаў са сваіх межаў2

На Магілёўшчыне каля дарог сталі з'яўляцца ласі, якія свецяцца ў цемры1

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ42

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

Нейтральная, але безабаронная. Швейцарыя расчароўваецца ў сваім нейтралітэце11

Маск будзе ствараць дата-цэнтры ў космасе9

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі9

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць