Грамадства44

Саша Філіпенка расказаў, як выставіў свае ўзнагароды на аўкцыён для дапамогі расейцам, якія супраць вайны, і што з імі стала

Пісьменнік Саша Філіпенка падзяліўся гісторыяй, як выставіў на аўкцыён усе свае ўзнагароды, каб сабраць грошы на дапамогу расійскім прызыўнікам, якія не хочуць ісці на вайну і косяць ад войска.

Саша Філіпенка. Фота: фэйсбук пісьменніка

«Калі пачалася вайна, мы шукалі любыя спосабы, каб звярнуць увагу спячага расійскага грамадства на тое, што адбываецца катастрофа. Мы спрабавалі дапамагчы ўсім, хто выступаў супраць вайны», — піша Філіпенка ў фэйсбуку.

Так з'явілася ініцыятыва, калі вядомыя людзі выстаўлялі свае статуэткі, прызы і прэміі на аўкцыён, а атрыманыя грошы ішлі на аплату адвакатаў, якія дапамагалі прызыўнікам касіць ад войска і не ісці на вайну.

«Мне прапанавалі выставіць адну любую ўзнагароду. Я падумаў, што чым больш будзе грошай — тым больш хлопцаў змогуць адкасіць, а таму аддаў усе дыпломы і статуэткі, акрамя першага, які атрымаў ад Беларускага ПЭН-цэнтра (наўрад ці ён каму-небудзь быў бы патрэбны). (…) Да маёй радасці, хтосьці купіў усе мае ўзнагароды і перавёў грошы фонду.

Узнагароды пісьменніка. Фота: фэйсбук Сашы Філіпенкі

Я парадаваўся і думаць забыўся, але нядаўна, пасля выступу ў Амстэрдаме, да мяне падышла выдатная дзяўчына і сказала, што гэта яна выкупіла ўсе мае статуэткі і дыпломы, каб перавесці грошы на добрую справу. Акрамя таго, сказала цудоўная незнаёмка, калі я захачу — яна гатовая ўсё вярнуць.

Я даведаўся, што дзяўчына выязджала з Расіі з двума валізкамі: у адным былі асабістыя рэчы — у іншай мае статуэткі. Я, вядома, не пагадзіўся, таму што ведаю, што дыпломы цяпер у добрых руках. У адрозненне ад мяне, іх нават праціраюць.

І яшчэ я ведаю, што добрых людзей усё роўна больш і ўсе аўтары выдатных ідэй будуць на волі», — падсумаваў Філіпенка.

Каментары4

  • Аххаха
    24.08.2024
    Варшава, русскій чылавек не можа пайсці супраць суайчыннікаў
  • не такі як ёсць
    24.08.2024
    Яшчэ адзін ‘’добрый русскій’’?
  • Belaruski - Belarus
    24.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны12

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Бязногага брытанскага баскетбаліста абвінавацілі ў 11‑ці згвалтаваннях3

У расійскіх беспілотніках, якімі атакуюць Украіну, знайшлі літоўскія SIM-карты і шмат іншых еўрапейскіх кампанентаў15

Надоі на карову ў Расіі ўжо на чвэрць вышэйшыя за беларускія3

Наста Рыбка патлумачыла, якім ветрам яе закінула ў праваабаронцы16

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча18

Ліміт на колькасць хатніх жывёл у кватэрах збіраюцца адмяніць

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны12

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць