Здарэнні

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Выкладчыцы музыкі Кацярыне Кірсанавай, якая сэксуальна разбэшчвала 12‑гадовую вучаніцу ў Маскве, да 13 год зняволення дадалі яшчэ год — у справе з’явілася новая непаўналетняя ахвяра сэксуальнага гвалту. Жанчына скончыла БДПУ імя Максіма Танка і раней працавала з дзецьмі ў мінскай студыі «Рэвю».

Кацярына Кірсанава на здымках серыяла «Купрын. Яма». Крыніца: Кацярына Кірсанава / Vk.com

У Расіі Кірсанава выкладала каля дзесяці гадоў, у тым ліку ў маскоўскіх цэнтрах «ЗІЛ» і «Арбіта», а таксама здымалася ў серыялах.

Калегі звярнулі ўвагу на яе занадта блізкія адносіны з вучаніцамі і расказалі пра гэта журналістам. 

— Адносіны з вучаніцамі ў яе былі занадта блізкімі, многія заўважалі, што Кірсанава празмерна тактыльная з дзяўчынкамі, — перадае Baza словы адной з выкладчыц культурнага цэнтра «ЗІЛ».

Крымінальную справу супраць выкладчыцы распачалі ў 2024 годзе пасля журналісцкага расследавання. Яе абвінавацілі паводле артыкула аб гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару ў дачыненні да дзяцей, маладзейшых за 14 гадоў.

Паводле Следчага камітэта Расіі, у 2019 годзе выкладчыца рэгулярна запрашала да сябе дадому 12‑гадовую вучаніцу, а таксама адпраўляла ёй свае інтымныя фатаграфіі.

Кіраўніца руху «Сдай педофила» Ганна Леўчанка расказала, што яе рух збіраў матэрыялы пра выкладчыцу са снежня 2023 года пасля звароту адной з былых калег Кірсанавай. Актывістка сцвярджала, што дамагчыся паказанняў супраць Кірсанавай было складана: бацькі некаторых дзяўчат не хацелі, каб паліцыя размаўляла з іх дочкамі, бо баяліся вяртацца да перажытага.

«Дачка маёй знаёмай прызналася маме ва ўсім гэтым, толькі калі вырасла і з’ехала вучыцца за мяжу. А многія, вельмі многія маўчаць дагэтуль. Усе казалі, што яна таленавіты педагог і цудоўны чалавек», — расказвала Леўчанка ў 2024 годзе.

Кірсанаву затрымалі 3 кастрычніка 2024 года, неўзабаве пасля выхаду расследавання Baza. Яна ўжо мела квіткі на самалёт і збіралася з'ехаць з Расіі.

У снежні 2025 года выкладчыцы прызначылі 13 гадоў калоніі. Цяпер тэрмін павялічылі з 13 да 14 гадоў паведаміла MSK1.RU Ганна Леўчанка. Паводле яе, новая пацярпелая, якая пераехала ў Сербію, спецыяльна прыязджала ў Расію для дачы паказанняў.

«Тэрмін павялічылі, таму што быў асобны суд па іншай дзяўчынцы, якую яна таксама разбэшчвала», — расказала Леўчанка.

Кірсанава нарадзілася ў Бабруйску. Як пісала «Люстэрка», у 2023 годзе яна мела беларускі пашпарт і маскоўскі адрас.

У яе профілі ва «УКантакце» было пазначана, што ў 2005 годзе яна скончыла БДПУ імя Максіма Танка. Вучылася па спецыяльнасці «музычны педагог». Паводле BELPOL, у 2013 годзе Кірсанава таксама працавала педагогам у гэтым універсітэце.

У пачатку 2000‑х яна выкладала ў мінскай дзіцячай студыі «Рэвю». Журналісты знайшлі яе на здымках з паездак студыі, апублікаваных у 2011 годзе.

Кацярына Кірсанава разам з былымі вучнямі, як мяркуецца, з менскай студыі «Рэвю». Фота: vk.com

Пяць былых вучаніц «Рэвю», з якімі пагаварыла Baza, адмаўлялі, што ў дзяўчат у калектыве былі інтымныя адносіны з Кірсанавай. Дырэктарка студыі Наталля Раманава адмовілася абмяркоўваць гэтую тэму з журналістамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка9

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро13

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць