Меркаванні1717

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту

Беларускім Хрушчовым можа стаць хто заўгодна — хоць Віктар Лукашэнка, хоць Качанава, мяркуе Юры Дракахруст. Гэта некарэктнае мысленне.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Photo by Contributor Getty Images

«Хто можа стаць беларускім Хрушчовым? Любы хто заўгодна. Умоўна кажучы, і Віктар Лукашэнка можа стаць, калі бацька перадасць яму ўладу. Ці тая ж Качанава, якая надаўна школьнікам расказвала, якія цудоўныя былі выбары ў савецкі час. Гэта жах, канечне, але сёння яна такое кажа, а потым расклад зменіцца. І таму мой адказ: ніхто і любы. Зараз такія прыкметы зусім не абавязкова павінны быць», — сказаў Юры Дракахруст.

«Той жа Круты, не выключана, працягне курс на рэпрэсіі, а той жа Галоўчанка, чалавек старой школы, можа стаць тым самым Хрушчовым. І не таму, што ён так думае, што ён у душы таемны змагар. А таму што расклад змяніўся. Змянілася тое, што можна і чаго нельга.

А потым, ведаеце, людзі з нашага кола часта не ўлічваюць тую думку, што для таго, каб быць дыктатарам, трэба мець пэўныя якасці характару, душы. Груба кажучы, патрэбная моцная рука.

А калі ў цябе такой рукі няма, то нейкая лібералізацыя, адпусканне лейцаў адбываецца не таму, што ты іх вырашыў адпусціць. А проста таму, што ў цябе няма моцнай рукі, каб іх трымаць», — працягвае Дракахруст.

Прыгожа сфармулявана, але любыя паралелі між цяперашняй беларускай сітуацыяй і савецкай, спробы спрагназаваць развіццё падзей на аснове праекцый з савецкай гісторыі маюць адну хібу.

Фундаментальнае адрозненне беларускай сітуацыі ад савецкай у тым, што Савецкі Саюз быў самастойным целам, планетай, так бы мовіць, а цяперашняя Беларусь — несамастойнае цела, спадарожнік.

Хрушчоў — як і Дэн Сяапін у Кітаі — быў магчымы, таму што СССР і Кітай былі самастойнымі дзяржавамі.

Між тым ні ў адной краіне савецкага лагера, а тым больш рэспубліцы Саюза смерць камуністычнага кіраўніка не прыводзіла да сутнаснай змены сістэмы. Ні змена Георгіу-Дэжа на Чаўшэску, Гамулкі на Герка, ні змены Снечкуса на Грышкявічуса, Мазурава на Машэрава. Так, стылістычныя змены былі і залежалі ад асобы першага сакратара. Але не правілы гульні. Правілы гульні вызначаліся ў Маскве. І як толькі Надзь ці Дубчак парушалі іх ці былі нясхільныя ці няздольныя вярнуць іх у ранейшы стан, іх адхілялі.

У той жа час любая сутнасная перамена ў Маскве даміношна выклікала змены ў залежных краінах. Берута змяняў Гамулка, Чарвенкава — Жыўкаў, а калі пасыпаўся СССР, то вялікія перамены адбыліся і ва ўсіх краінах, якія толькі самі хацелі тых перамен (і нават у тых, якія самі не хацелі). 

Таму ад асабістых якасцей наступнага кіраўніка можа залежаць толькі стылістыка, а не сутнасць сістэмы. Больш будзе залежаць ад сілы ці слабасці Расіі, яе здольнасці ці няздольнасці далей фінансаваць тыраназаўра ў Мінску і зменаў у мадэлі эканамічных адносін у свеце.

Таму далёка не факт, што ў нас будзе свой Мікітушка. Я б сказаў, што залежыць не ад таго, хто будзе пасля Лукашэнкі, а ад таго, калі адыдзе Лукашэнка, у які гістарычны момант.

Многія беларусы шмат робяць, каб Беларусь здабыла незалежнасць, менавіта таму гэта непазбежна некалі здарыцца. Але пакуль залежнасць Мінска ад Масквы настолькі моцная, як цяпер, больш імаверна, што сітуацыя ў Беларусі зменіцца, калі ў Расіі Пуціна зменіць новы Хрушчоў. А там то акурат патэнцыйных Хрушчовых — больш чалавечных і менш фанатычных — не бракуе. А пасля ўкраінскай мясарубкі то хіба што і новыя Жукавы з’явіліся.

Каментары17

  • Брэст
    06.09.2024
    Ацэнка Бугая тут мне бліжэйшая за ацэнку Дракахруста.
  • Андрусь
    06.09.2024
    Дракахруст думае яе сапраўдны масковец: Якім будзе новы цар? Добры або злы? Крыважэрны альбо не вельмі?
    У гэтых разважаннях поўнасцю адсутнічае народ , змаганне за права людзьмі звацца
  • Вадя
    06.09.2024
    Нечего делать больше семидесятилетним сотрудникам одного и того же радзива, чем сравнивать мокрое с мягким.

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА8

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыццё дзэн-філосафа не мае місіі, яно мае дзэн». Бабарыка адказаў на адкрыты ліст Пракоп'ева13

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша13

Стала вядома, чаго хацеў чалавек, які ўчора падпаліў сябе ў цэнтры Варшавы3

Мірскі замак увайшоў у топ-100 найлепшых крэпасцяў свету3

У Арменіі вырашылі прыбраць расійскіх памежнікаў са сваіх межаў2

На Магілёўшчыне каля дарог сталі з'яўляцца ласі, якія свецяцца ў цемры1

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА8

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць