Свет33

Крэмль назваў умову для пачатку перамоў з ЗША па Украіне

Расія і ЗША наўрад ці пачнуць перамовы па ўрэгуляванні вайны ва Украіне да таго, як адновяць паўнавартасную працу дыпламатычных прадстаўніцтваў на тэрыторыі адзін аднаго. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, перадае РІА «Навіны».

Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

У Эр-Рыядзе 18 лютага адбыліся першыя з пачатку вайны ва Украіне перамовы паміж дэлегацыямі Расіі і ЗША, якія працягваліся чатыры з паловай гадзіны. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, у тым ліку нармалізацыю двухбаковых адносін і аднаўленне працы пасольстваў у Маскве і Вашынгтоне, піша РБК.

27 лютага ў Стамбуле адбылася другая сустрэча дэлегацый Расіі і ЗША, якая доўжылася шэсць з паловай гадзін. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў называў яе асноўнай тэмай працу пасольстваў. Як удакладняла афіцыйная прадстаўніца ведамства Марыя Захарава, перамовы праходзілі «на экспертным узроўні».

На сустрэчах дэлегацыі вызначылі першыя крокі да стабілізацыі працы дыпмісій, паведамілі ў Дзярждэпартаменце ЗША. «Злучаныя Штаты выказалі заклапочанасць з нагоды доступу да банкаўскіх паслуг і кантрактных сэрвісаў, а таксама неабходнасць забяспечыць стабільны і ўстойлівы кадравы склад пасольства ЗША ў Маскве», — заявілі ў ведамстве.

Юрый Ушакоў ацаніў сустрэчу як «нядрэнную», адзначыўшы, што бакі правялі «вельмі сур’ёзную размову па ўсіх пытаннях». Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што мэтай сустрэчы ў Эр-Рыядзе было «вызначыць, ці ёсць рэальная зацікаўленасць у абмеркаванні міру ці не».

Каментары3

  • Зянон- Чарадзей
    04.03.2025
    Усё правіліна. Гэта ж элементарныя рэчы.
  • Лапідарны геній
    04.03.2025
    Трамп прыдзе парадак навядзе
  • понятно
    04.03.2025
    Зянон- Чарадзей, да, трамп и маск разгромили контрразведку США, разгромили ЦРУ и ФБР, и, после этого можно запускать табуны шпионов из Китая и РФ (проводить нормализацию дипотношении)...

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА8

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыццё дзэн-філосафа не мае місіі, яно мае дзэн». Бабарыка адказаў на адкрыты ліст Пракоп'ева13

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша13

Стала вядома, чаго хацеў чалавек, які ўчора падпаліў сябе ў цэнтры Варшавы3

Мірскі замак увайшоў у топ-100 найлепшых крэпасцяў свету3

У Арменіі вырашылі прыбраць расійскіх памежнікаў са сваіх межаў2

На Магілёўшчыне каля дарог сталі з'яўляцца ласі, якія свецяцца ў цемры1

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА8

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць