Спорт22

Беларуска, якая асудзіла рэпрэсіі і расійскую агрэсію, стала медалісткай прэстыжных лёгкаатлетычных спаборніцтваў

Беларуская скакуха ў вышыню Марыя Жодзік, якая выступае за Польшчу, заняла трэцяе месца ў прэстыжных спаборніцтвах «Дыяментавай лігі» ў Стакгольме ў нядзелю, піша «Свабода».

Марыя Жодзік узяла планку на вышыні 1,93 мэтра, саступіўшы аўстралійцы Нікале Оліслэджэрс (2,01) і алімпійскай чэмпіёнцы з Украіны Яраславе Магучых (1,99).

Гэта першы медаль 28-гадовай Марыі Жодзік на спаборніцтвах экстракласы.

Жодзік родам з Баранавічаў. У 2020 годзе яна падпісала адкрыты ліст спартоўцаў, у якім асуджалася фальсіфікацыя выбараў у Беларусі, а таксама гвалт з боку сілавікоў. Таксама спартоўка асудзіла вайну Расіі супраць Украіны.

Беларуска трэніруецца ў беластоцкім клубе Podlasie Białystok. Яна атрымала польскі пашпарт і летась выступіла (няўдала) на Алімпіядзе ў Парыжы.

Каментары2

  • Барадзед
    16.06.2025
    Умничка, не потеряла форму.
  • Ў
    17.06.2025
    Дабраславі цябе Божа нашае сонейка!!! І няхай у цябе будзе ўсё добра!

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Ініцыятыва Maldzis набыла этнаграфічную карту Яўхіма Карскага13

У Dana Mall з'явілася навагодняя інсталяцыя4

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі17

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць