Грамадства99

Сяргей і Святлана Ціханоўскія запісалі відэазварот да Радаслава Сікорскага

Святлана і Сяргей Ціханоўскія апублікавалі ў сацсетцы X відэазварот да кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Ён стаў адказам на допіс міністра ў дзень вызвалення Сяргея Ціханоўскага ў суботу.

«Ты патрэбны вольнаму свету, Сяргей! — напісаў 21 чэрвеня Сікорскі. — Мая самая шчырая радасць вам і ўсёй вашай сям’і. Бачачы вас разам зноў, я разумею, чаму гады змагання за свабоду маюць значэнне».

Ціханоўскія размясцілі відэазварот, у якім падзякаваліа міністру.

— Міністр Сікорскі, дарагі Радэк! Сёння я хачу падзякаваць вам ад усяго сэрца. Пасля пяці пакутлівых гадоў я, нарэшце, змагла ўбачыць Сяргея, а нашы дзеці зноў змаглі абняць свайго тату. Гэты момант стаў магчымы дзякуючы вашай пастаяннай падтрымцы. Вы адстойвалі інтарэсы Беларусі, справядлівасць, палітычных зняволеных.

Каментары9

  • Ганьба
    24.06.2025
    Колькі можна піярыць гэтыя стогны, плачы і “я ўдзячная” налева і направа? Беларусы здольныя на змаганне, а не вартыя жалю сусвету!
  • Лабас пасакас
    24.06.2025
    Лепш бы Сяргею ў Польшчы легалізавацца, а то раптам летувісы палічаць яго пагрозай нац бяспецы за службу ў войску
  • Why English ?
    24.06.2025
    Шчыра радая за Ціханоўскіх, застаецца спадзявацца, што беларускую мову яны асіляць не горш за англійскую.

Цяпер чытаюць

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі13

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Усе навіны →
Усе навіны

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша13

Стала вядома, чаго хацеў чалавек, які ўчора падпаліў сябе ў цэнтры Варшавы3

Мірскі замак увайшоў у топ-100 найлепшых крэпасцяў свету3

У Арменіі вырашылі прыбраць расійскіх памежнікаў са сваіх межаў2

На Магілёўшчыне каля дарог сталі з'яўляцца ласі, якія свецяцца ў цемры1

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ45

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі13

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць