Вайна2020

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»

Выданне Financial Times апісала, як новае расійскае фарміраванне пад назвай «Рубікон» змяняе сітуацыю на фронце каля Пакроўска ў Данецкай вобласці. Гэта падраздзяленне было створана новым кіраўніцтвам Міністэрства абароны Расіі як прыклад сучаснай беспілотнай вайны і стала сур’ёзнай праблемай для ўкраінскіх войскаў.

Фота: ТАСС

Паводле інфармацыі FT, «Рубікон» фактычна пазбавіў украінцаў адной з галоўных іх пераваг — перавагі ў выкарыстанні дронаў. Украінскія вайскоўцы прызнаюць, што падраздзяленне дзейнічае вельмі прафесійна і эфектыўна, што дазваляе расійскім войскам хутка прасоўвацца ў бок Пакроўска.

Паводле экспертаў, «Рубікон» налічвае каля 5000 байцоў, мае значнае фінансаванне і дзейнічае інакш, чым традыцыйныя расійскія падраздзяленні. Замест прамых атак пяхоты яны знішчаюць украінскіх аператараў беспілотнікаў, перарываюць лагістыку і б’юць па мішэнях у тыле на глыбіні да 10 кіламетраў. Акрамя таго, «Рубікон» вучыць іншыя расійскія часці працы з дронамі, і пасля іх навучання ўзровень іх падрыхтоўкі заўважна расце.

Аналітыкі адзначаюць, што гэта сведчыць пра тое, што расійская армія стала больш гнуткай і ініцыятыўнай, пераняўшы шмат прыёмаў у саміх украінцаў. Разведгрупы «Рубікона» вылічваюць аператараў дронаў па радыёсігналах, антэнах і характэрных перамяшчэннях, пасля чаго перадаюць іх каардынаты авіяцыі або самі атакуюць.

Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае радыёэлектронная барацьба (РЭБ) — барацьба за кантроль над электрамагнітным полем. Абодва бакі выкарыстоўваюць магутныя сістэмы РЭБ, але гэта робіць іх таксама бачнымі для праціўніка. У выніку адбываецца «гульня ў ката і мышку», дзе перавага залежыць ад тэхнікі і фізічных законаў, адзначае эксперт Том Уізінгтан.

Украінскія салдаты прызнаюць, што расіяне маюць значна больш людзей і рэсурсаў, таму могуць працаваць кругласутачна. «Да з’яўлення «Рубікона» тут было амаль спакойна, цяпер — зусім іншая сітуацыя», — кажа адзін з байцоў.

Financial Times робіць выснову, што раней беспілотнікі давалі Украіне перавагу, але Расія навучылася адаптавацца і пабудавала сваю ўласную сістэму. Цяпер Кіеву патрэбны адзіны, добра скаардынаваны план супраць «Рубікона». Украінскія брыгады ўжо пачалі ствараць уласныя групы для «палявання» на расійскіх аператараў дронаў, але падрабязнасцяў пакуль не раскрываюць.

Каментары20

  • Заходні Беларус
    13.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Андрусь
    13.11.2025
    1 uber alles, а навошта спасылацца на рускую мову ў абгрунтаванні беларускай лексікі?
  • Пакроўск не патрэбны
    13.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам6

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

Адзін паверх, чатыры спальні, сем сотак і суседства з Ярмошынай. У Драздах прадаюць катэдж за $4 мільёны18

«Заяўкі на Новы год пачынаюцца ў лютым». Дырэктар цырка — пра ажыятаж1

Самалёт Лукашэнкі вылецеў у Аман9

Чаму ў Беларусі імкліва выраслі цэны на скумбрыю і яйкі? Тлумачыць эканаміст6

Якія авіякампаніі закрываюцца ці ў крызісе з-за росту цэн на паліва?

«БелДжы» пачаў збіраць новы Geely Atlas. Продажы пачнуцца ў снежні1

Ініцыятыва Maldzis набыла этнаграфічную карту Яўхіма Карскага13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам6

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць