Вайна22

Зяленскі і Пуцін могуць упершыню за пяць гадоў стэлефанавацца

Арганізацыя прамых тэлефонных перамоваў паміж кіраўнікамі дзвюх ваюючых краін стане для Трампа «дыпламатычнай перамогай».

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

Перамовы прэзідэнтаў ЗША і Украіны Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага могуць прывесці да першай за больш чым пяць гадоў тэлефоннай размовы ўкраінскага лідара з Уладзімірам Пуціным, паведаміла Fox News са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

Паводле яе слоў, арганізацыя прамых тэлефонных перамоваў паміж кіраўнікамі дзвюх ваюючых краін стане для амерыканскага прэзідэнта «дыпламатычнай перамогай».

«Трамп выглядае самым паспяховым пасярэднікам, бо яны абодва — Пуцін і Зяленскі — успрымаюць адзін аднаго эмацыйна, і гэта выклік», — патлумачыў суразмоўца тэлеканала.

Ён нагадаў, што расійскі і ўкраінскі прэзідэнты не размаўлялі з ліпеня 2020 года, калі Кіеў правёў аперацыю супраць наймітаў ПВК «Вагнер», заманіўшы іх у Беларусь. Пры гэтым Зяленскі неаднаразова спрабаваў дамовіцца пра тэлефонную размову з Пуціным, аднак апошні адмаўляўся.

«У жніўні і верасні 2024 года былі магчымасці для размовы, але яны зноў зніклі, калі Украіна ўварвалася ў Курскую вобласць», — адзначыла крыніца. У той жа час яшчэ да разрыву камунікацый адносіны паміж кіраўнікамі дзвюх краін былі напружанымі. «Падчас перамоваў Пуцін заўсёды маўчаў, а Зяленскі спрабаваў наладзіць кантакт», — дадаў суразмоўца Fox News.

Каментары2

  • Ахаха
    29.12.2025
    Той хто такое прапануе, проста не ведае хто такі пуцін. Для яго размаўляць з Зяленскім самае вялікае прыніжэнне. А на рассіі самі ведаеце, што з апушчанымі робяць
  • Янка
    29.12.2025
    Логіка Fox News і трампістаў: Калі праз паўгадовае спыненне дапамогі трампістамі Ўкраіне тая ў пачатку 2024 апынулася ў вельмі цяжкім стане, а Расея захапіла Аўдзееўскі умацаваны раён на ўкраінскай тэрыторыі - магчымасці перамоў былі. Калі жа Ўкраіна здзейсніла курскую аперацыю, падвысіўшы свае перамоўныя на тэрыторыі Украіны пазіцыі - магчымасць перамоў знікла.

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць