Свет2727

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна, пагражае адплатай

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што ўночы 29 снежня ўкраінскае войска нібыта зрабіла спробу атакаваць беспілотнікамі дзяржаўную рэзідэнцыю Уладзіміра Пуціна ў Наўгародскай вобласці. 

Сяргей Лаўроў. Фота: Alexander Nemenov / Pool Photo via AP

Украіна нібыта спрабавала атакаваць рэзідэнцыю Пуціна 91 беспілотнікам, якія ўсе былі знішчаныя. 

Са слоў Лаўрова, які акрэсліў гэта як «канчатковы пераход кіеўскага рэжыму да палітыкі дзяржаўнага тэрарызму», цяпер перамоўная пазіцыя Расіі будзе перагледжаная, хоць увогуле яна не мае намеру выходзіць з перамоўнага працэсу. 

Цяпер жа Лаўроў анансаваў удар у адказ, аб'екты і час якога ўжо вызначаныя. 

Каментары27

  • Ёсік
    29.12.2025
    Пуціну і яго атачэньню да спадобы гэты рух, не іхныя ж сваякі ва Украіне дохнуць.
  • Проста жыхар
    29.12.2025
    Ну што, нехта чакаў іншага перамоўнага працэсу ад маскавітаў?
  • Тамагаўк
    29.12.2025
    Усе "рэзідэнцыі" уйла і іншых ваенных злачынцаў з'яўляюцца законнымі цэлямі і будуць гарэць сінім полымем!

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць