Свет

Уіткаф анансаваў трохбаковыя перамовы «на працягу 10 дзён»

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткаф заявіў пра магчымасць правядзення трохбаковых перамоў паміж ЗША, Украінай і Расіяй на працягу найбліжэйшых дзесяці дзён, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Стыў Уіткаф. Фота: Ludovic Marin / Pool photo via AP

Раней Уіткаф анансаваў сустрэчу ў Жэневе з кіраўніком украінскай перамоўнай групы, сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэмам Умеравым. Паводле яго слоў, пасля перамоў у Жэневе Умераў можа наведаць Фларыду, дзе і адбудзецца трохбаковая сустрэча дэлегацый ЗША, Украіны і Расіі.

З амерыканскага боку ў магчымых перамовах таксама плануе ўдзельнічаць Джарэд Кушнер, зяць Дональда Трампа.

17—18 лютага ў Жэневе ўжо прайшлі трохбаковыя сустрэчы прадстаўнікоў Украіны, ЗША і Расіі, на якіх абмяркоўваліся магчымыя параметры завяршэння вайны. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па іх выніку адзначыў, што бачыць пэўны прагрэс у вайсковым кірунку перамоў, але не ў палітычным.

Паводле інфармацыі СМІ, палітычныя кансультацыі ў Жэневе сутыкнуліся з цяжкасцямі праз пазіцыі кіраўніка расійскай дэлегацыі Уладзіміра Мядзінскага. Разам з тым Уіткаф заявіў, што ў найбліжэйшыя тыдні могуць з’явіцца «добрыя навіны» адносна магчымасці заканчэння расійска-ўкраінскай вайны, і не выключыў правядзення сустрэчы прэзідэнтаў Украіны і Расіі Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна найбліжэйшым часам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць