Свет1919

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія плануе ўзмацніць удары па інфраструктуры Украіны. Гэту заяву ён зрабіў падчас сустрэчы з удзельнікамі вайны супраць Украіны 12 чэрвеня.

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor Getty Image

Пуцін сцвярджае, што ў адказ на дзеянні Украіны Расія будзе працягваць наносіць удары і нават нарошчваць іх інтэнсіўнасць, асабліва па аб’ектах інфраструктуры праціўніка. Ён падкрэсліў, што гэта ўжо адбываецца і будзе працягвацца далей.

Адначасова ён прызнаў, што ўдары Узброеных сіл Украіны па расійскай нафтавай і энергетычнай інфраструктуры наносяць шкоду эканоміцы Расіі. Паводле яго слоў, з пачатку года было больш за 80 такіх удараў па расійскіх НПЗ, партах і аб’ектах паліўна-энергетычнага комплексу. Аднак Пуцін дадаў, што, на яго думку, усе пашкоджанні хутка аднаўляюцца і не ствараюць для Расіі аж надта сур’ёзных праблем.

Таксама ён заявіў, што Расія нібыта адна супрацьстаіць «калектыўнаму Захаду» і блоку НАТА, які, паводле яго слоў, аказвае ціск на краіну. Пуцін сцвярджае, што спробы раскалоць расійскае грамадства або нанесці шкоду эканоміцы, на яго думку, не дасягнуць выніку.

Што да ваенных дзеянняў, то ён упэўнены, што расійскія войскі працягваюць прасоўванне ў зоне баявых дзеянняў. Ён адзначыў, што гэта адбываецца не так хутка, як хацелася б, але, паводле слоў расійскага лідара, рух наперад і ўсталяванне кантролю над тэрыторыямі працягваецца штодня і будзе працягвацца ў далейшым.

Прытым Пуцін адмаўляе, што вайна адбываецца з ініцыятывы Расіі і што менавіта яна яе пачала:

«Гэта не мы развязалі вайну. Не мы пачалі баявыя дзеянні з пачаткам «СВА», не! Гэта яны здзейснілі дзяржпераварот на Украіне, гэта вымусіла нас узяць пад абарону жыхароў Крыма. Потым развязалі вайну, вайну ж развязалі! Пачалі баявыя дзеянні на паўднёвым усходзе Украіны».

Каментары19

  • .
    12.06.2026
    «Гэта не мы развязалі вайну. Не мы пачалі баявыя дзеянні з пачаткам «СВА», не! Гэта яны здзейснілі дзяржпераварот на Украіне, гэта вымусіла нас узяць пад абарону жыхароў Крыма. Потым развязалі вайну, вайну ж развязалі! Пачалі баявыя дзеянні на паўднёвым усходзе Украіны»

    Я правильно понимаю, что он начинает оправдываться? Перед кем - вопрос, но похоже, что перед самим собой. А в его картине мира за победы не оправдываются, тем более он. Фаза торга?
  • царок-падробка
    12.06.2026
    Пуцiн на картонным троне: грыміць ракетамі i слухае толькі ўласнае эха.
  • Коля
    12.06.2026
    Боже, какое маскоподобное лицо. У него точно нет неврологических нарушений? Он вообще дееспособен?

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў31

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Змяніліся патрабаванні да праектавання жылых дамоў. Дазволілі большыя кватэры-студыі і памянялі нормы для санвузлоў і тамбураў

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна ацаніла віншаванне з боку расіянкі Андрэевай як правакацыю7

У Браславе расказалі, як збіраюцца выкарыстоўваць сядзібу ў Відзах-Лаўчынскіх4

Z-блогер Раманаў аб’явіўся пасля амаль месяца маўчання і чутак пра затрыманне6

Украіна ўдарыла па расійскай авіябазе «Саваслейка». Генштаб УСУ паведаміў пра пяць падбітых самалётаў5

На краі Сонечнай сістэмы можа хавацца велізарная планета. Што знайшлі навукоўцы2

Гудзенне ў трубах перашкаджае спаць — жыхары аднаго са шматпавярховікаў у Барысаве не могуць дамагчыся цішыні

Лукашэнка пра пачатак вайны: У 2022‑м амерыканцы папярэджвалі… І правільна папярэджвалі!21

У Польшчы памёр 27‑гадовы беларускі былы палітвязень5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў31

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць