Свет88

«Ужо год жылі б без вайны». Лаўроў абвінаваціў ЗША і Еўропу ў тым, што вайна ва Украіне зацягнулася

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што вайна ва Украіне магла скончыцца яшчэ год таму, калі б ЗША не адмовіліся ад дамоўленасцяў, нібыта дасягнутых прэзідэнтамі Расіі і ЗША Уладзімірам Пуціным і Дональдам Трампам на сустрэчы ў Анкорыджы на Алясцы ў жніўні 2025 года.

Сяргей Лаўроў. Фота: mfa_russia / Twitter

«Калі б амерыканцы не адышлі ад анкорыджскіх дамоўленасцяў, калі б Еўропа не адцягнула іх ад гэтых дамоўленасцяў, мы б ужо год жылі без вайны. Гэта відавочны факт», — сказаў Лаўроў падчас круглага стала па пытаннях Украіны.

Паводле яго слоў, Масква гатовая шукаць «разумныя кампрамісы» для ўрэгулявання канфлікту. Пры гэтым Расія, як заявіў Лаўроў, не змяніла сваіх асноўных патрабаванняў. Сярод іх ён назваў гарантаванне бяспекі Расіі, недапушчэнне з'яўлення НАТА каля расійскіх межаў, а таксама забеспячэнне, як ён выказаўся, законных правоў рускіх і рускамоўных людзей, якія стагоддзямі жывуць на гэтых тэрыторыях, і іх «вызваленне ад пагроз нацыфікацыі».

Лаўроў таксама заявіў, што Расія нібыта ніколі не адмаўлялася ад перамоў з Украінай і гатовая да новага раўнда перамоваў. «Нам ёсць што сказаць», — падкрэсліў ён.

Раней Лаўроў расказваў, што расійскія ўлады разлічвалі «па-пацанску» дамовіцца з Трампам наконт Украіны. Паводле яго версіі, менавіта з такой мэтай Пуцін у жніўні 2025 года паехаў на сустрэчу з амерыканскім прэзідэнтам у Анкорыдж.

Лаўроў сцвярджаў, што падчас перамоў расійскі бок «цалкам» прыняў прапанову ЗША аб завяршэнні вайны ва Украіне. Аднак пасля гэтага, паводле яго слоў, прадстаўнікі ЕС і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі «павіслі ў Трампа на руках» і «пахавалі» дасягнутыя дамоўленасці.

У выніку пазіцыя ЗША змянілася, а дзяржсакратар Марка Рубіа заклікаў шукаць «новыя падыходы». Пры гэтым Лаўроў прызнаваў, што пасля сустрэчы з Пуціным Трамп называў складаным пытанне перадачы ўсёй тэрыторыі Данбаса пад кантроль Расіі. Менавіта гэтага Масква працягвае патрабаваць.

У пачатку верасня Лаўроў таксама заяўляў, што Расія будзе працягваць вайну супраць Украіны, пакуль Захад не пойдзе на саступкі Маскве. Паводле яго слоў, у заходніх краін было шмат магчымасцяў дасягнуць міру ва Украіне, але яны нібыта неаднаразова перашкаджалі Кіеву заключыць адпаведнае пагадненне. Таму, як сцвярджаў Лаўроў, Захаду не варта «мітусіцца» са сваімі «новымі ідэямі» наконт Украіны.

Каментары8

  • Жвір
    15.09.2026
    Раша пайшла на другое кола маніпуляцыяў Трампам. Гэта ўжо было. Чаго не было, дык гэта якіх-кольвек дамоўленасьцяў. Дзе яны, дзе подпісы бакоў пад імі ? Адна хлусьня й маніпуляцыі...
  • Цяпер
    15.09.2026
    Лавроф, сёньня ты можаш жыць без вайны. Расея пачала гэтую вайну, і Расея можа скончыць яе ў адно імгненьне. Проста выведзі войскі з Украіны й жыві мірна ў межах сваёй Расейскай Федэрацыі.
  • 123
    15.09.2026
    Цяпер , Ён не зможа. Заб'юць.
    Ахвяраваць сабой дзеля краіны таксама не зможа. Яны там усе патрыёты грашовых знакаў, якія зарабляюцца рабалепным існаваннем расейцаў.

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны30

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Нарожны камень, прыступкі ў вязніцу і «акно ў мінулае»: якія таямніцы адкрывае Крэўскі замак

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам23

Зяленскі: Калі выйсці з Данбаса добраахвотна, Масква запатрабуе новых і новых тэрыторый3

У Мінсувязі патлумачылі, пры якіх умовах «Белтэлекам» можа выйсці на рынак мабільнай сувязі5

Пасля падаражання праезду мінчукі традыцыйна сталі ў чэргі па жэтоны ФОТАФАКТ3

У Гомелі дзяўчына выпіла 20 таблетак валяр'янкі і запіла іх гарэлкай1

Лукашэнка так прагне міру, што гатовы сам завезці Зяленскага да Пуціна ў Маскву21

Расійскі генерал заклікаў да мірнага перавароту і адхілення Пуціна ад улады21

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»76

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны30

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць