Грамадства55

Гэты пад'езд у Мінску назвалі ўзорным

Як ён выглядае?

Пад’езд №2 у доме №105 на праспекце Ракасоўскага ў Серабранцы прызналі найлепшым у Ленінскім раёне, а на гарадскім конкурсе ЖКГ ён заняў другое месца. Мінск-навіны паказалі, як ён выглядае.

Гэта дзевяціпавярховы дом 1972 года пабудовы. У ім 483 кватэры. У 2024 годзе, пасля капітальнага рамонту дома, у пад’ездзе правялі планавае абнаўленне. Рамонтам пад’езда займаліся самі жыхары — заказвалі паслугі і наймалі падрадчыкаў.

З незвычайнага для такіх дамоў — тут паклалі плітку. Ёю выклалі падлогу ад уваходу да ліфта, прыступкі на першым паверсе, міжпавярховыя пляцоўкі, а таксама асобныя ўчасткі сцен — у тамбуры і каля ліфта.

— Плітку набывалі самі па акцыях, — расказала жыхарка і галоўная ініцыятарка рамонту Нэлі Бабкова. — Таксама ў некаторых жыхароў заставалася плітка пасля іншых работ. Стараліся зрабіць так, каб паверхні, пафарбаваныя фарбай і абліцаваныя пліткай, гарманічна спалучаліся. Астатнія матэрыялы — тынкоўку, фарбу, грунтоўку — закуплялі рабочыя, а потым падавалі чэкі.

Некаторыя работы жыхары выконвалі самастойна. Напрыклад, самі выкладвалі пліткай сцены. Акрамя таго, у пад’ездзе замянілі паштовыя скрыні і павесілі люстэрка ў ліфце.

Паводле каштарысу, разлічанага ЖЭУ, рамонт пад’езда каштаваў бы прыкладна 15 тысяч рублёў. І гэта без уліку выдаткаў на набыццё і ўкладку пліткі, а таксама іншыя дадатковыя работы, затое з істотнымі накладнымі расходамі.

Жыхары, якія ўзяліся за рамонт самастойна, уклаліся ў 14 300 рублёў. Прычым суму падзялілі не прапарцыянальна плошчы жылых памяшканняў, як гэта практыкуюць жыллёвыя службы, а пароўну паміж 52 кватэрамі — па 275 рублёў з кожнай.

Каментары5

  • тюрьма
    12.10.2026
    везде как в тюрьме, все дома в городах, включая палацы президента, исключая замки, леса, реки, деревни - все что осталось от ВКЛ.
  • Douchenila
    12.10.2026
    Як у гэтую ўзорную панэль забрацца з дзіцячым вазком? І, акрамя дэпрэсіі, што даюць краты на вокнах унутры пад'езда?
  • ого!
    12.10.2026
    Сацыяльная дзяржава: за свае грошы пад'езды рамантаваць!

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны31

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль палова штрафаў, якія накладаюць на машыны з дыпламатычнымі нумарамі ў Хельсінкі, не аплачваецца. Беларусы таксама ігнораць

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by7

Нарожны камень, прыступкі ў вязніцу і «акно ў мінулае»: якія таямніцы адкрывае Крэўскі замак

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам23

Зяленскі: Калі выйсці з Данбаса добраахвотна, Масква запатрабуе новых і новых тэрыторый3

У Мінсувязі патлумачылі, пры якіх умовах «Белтэлекам» можа выйсці на рынак мабільнай сувязі5

Пасля падаражання праезду мінчукі традыцыйна сталі ў чэргі па жэтоны ФОТАФАКТ3

У Гомелі дзяўчына выпіла 20 таблетак валяр'янкі і запіла іх гарэлкай1

Лукашэнка так прагне міру, што гатовы сам завезці Зяленскага да Пуціна ў Маскву21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны31

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць