Свет2828

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да вайны з Еўропай

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія гатовая да вайны з Еўропай, хоць сама нібыта і не імкнецца да такога сцэнару. Паводле яго слоў, калі супрацьстаянне зайдзе занадта далёка, у такой вайне не будзе пераможцаў. Пра гэта Пуцін сказаў 29 кастрычніка на прэс-канферэнцыі па выніках саміту Расія — Афрыка.

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

Пуцін адзначыў, што некаторыя краіны ўжо абмяркоўваюць падрыхтоўку да магчымай вайны да 2030 года, і заявіў, што не лічыць такі падыход правільным. Пры гэтым расійскі прэзідэнт падкрэсліў, што Масква гатовая да ваеннага супрацьстаяння, але не хоча вайны з Еўропай.

Пуцін таксама заявіў, што нанесці Расіі стратэгічную паразу да 2030 года, на яго думку, наўрад ці магчыма. Паводле яго слоў, Масква падтрымлівае любыя крокі, накіраваныя на аднаўленне адносін з Еўропай — як з усім еўрапейскім кантынентам, так і з асобнымі краінамі.

Акрамя таго, Пуцін заявіў, што Расія не хацела б бачыць у Балтыйскім моры сітуацыю, падобную да той, якая склалася ў Персідскім заліве. Аднак, паводле яго слоў, Масква гатовая да такога развіцця падзей і будзе адказваць на правакацыі.

Каментары28

  • Короче
    29.10.2026
    [Рэд. выдалена]
  • qwerty
    29.10.2026
    дед в очередной раз решил побряцать ядеркой, никогда такого не было и вот опять)
  • Страшна
    29.10.2026
    Давай Данецкую воласць, а там ужо паглядзім, што і як.

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны30

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам23

Зяленскі: Калі выйсці з Данбаса добраахвотна, Масква запатрабуе новых і новых тэрыторый3

У Мінсувязі патлумачылі, пры якіх умовах «Белтэлекам» можа выйсці на рынак мабільнай сувязі5

Пасля падаражання праезду мінчукі традыцыйна сталі ў чэргі па жэтоны ФОТАФАКТ3

У Гомелі дзяўчына выпіла 20 таблетак валяр'янкі і запіла іх гарэлкай1

Лукашэнка так прагне міру, што гатовы сам завезці Зяленскага да Пуціна ў Маскву21

Расійскі генерал заклікаў да мірнага перавароту і адхілення Пуціна ад улады21

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»76

Зборнай Сенегала вярнулі Кубак Афрыкі, заваяваны амаль год таму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны30

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць