Цікавы момант адбыўся ў хакейным матчы Нацыянальнай хакейнай лігі, дзе два беларусы згулялі адзін супраць другога.
Гэта здарылася ў матчы «Калгары Флэймз» супраць «Нью-Джэрсі Дэвілз».
За «Калгары» гуляе Ягор Шаранговіч, гэта быў ягоны 26‑ы матч у сезоне. За «Дэвілз» выступае Улад Калячонак. Гэта была толькі другая ягоная гульня ў сезоне (у першым матчы беларус, дарэчы, загінуў шайбу).
У першым перыядзе «Калгары» адкрыў лік. Шаранговіч адзначыўся выніковай перадачай у эпізодзе, які скончыўся кур'ёзным аўтаголам Калячонка: пасля кідка шайба адскочыла ад Улада і апынулася ў варотах «Нью-Джэрсі».
У трэцім перыядзе Калячонак ледзь не дапусціў яшчэ адну памылку каля сваіх варот. Няўдалая перадача назад ад беларускага абаронцы ледзь не застала знянацку галкіпера Джэйка Алена і магла стварыць праблемы для «Нью-Джэрсі».
Шаранговіч у матчы набраў два асістэнцкія балы, у яго ў 27 гульнях у гэтым сезоне шэсць закінутых шайбаў і восем асістаў.
Што праўда, паспяховая гульня Ягора не дапамагла «агеньчыкам». «Калгары» прайграла 3:5.
Каментары