У выніку расійскага ўдару па прадпрыемстве ў Чарнігаўскай вобласці загінулі сем чалавек
Удар па Нежыне быў нанесены ў пятніцу.

Фота: Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый
Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Украіны завяршыла выратавальныя работы на прамысловым прадпрыемстве ў горадзе Нежын Чарнігаўскай вобласці.
Як паведамілі ратавальнікі, у выніку атакі загінулі сем чалавек, яшчэ столькі ж атрымалі раненні. Аднаго мужчыну ратавальнікам удалося жывым дастаць з-пад руінаў.
Каментары