Грамадства

Што гавораць прыхаджане пра праваслаўнага бацюшку Сяргея Разановіча, якога затрымалі за «тэрарызм»

У пачатку снежня сілавікамі былі затрыманыя праваслаўны святар з вёскі Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна Сяргей Разановіч, ягоная жонка Любоў, а таксама іх сын Павел.

Усе яны праходзяць па крымінальнай справе аб стварэнні «тэрарыстычнай групоўкі», лідарам якой называюць ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.

Сям’я Разановічаў жыла ў Брэсце, у Жабінкаўскі раён святар ездзіў на працу. «НН» паразмаўляла з прыхаджанамі царквы арханёла Міхаіла пра бацюшку. Што яны думаюць пра абвінавачанні, якія выставілі святару?

Вольга Гаўрылаўна Малецкая, часам выконвае функцыі дыякана

«Чалавек з вялікай літары. Я да яго стаўлюся, як да сына. У мяне сын 69-га года нараджэння загінуў у войску, а бацюшка Сяргей — 68-га. Люблю яго нібы роднае дзіця. Настолькі звыклася да яго. Не буду гаварыць за ўсіх, скажу за сябе: я не веру, што гэта праўда. У мяне зараз адчуванне нібыта я пахавала кагосьці, нешта нядобрае.

Ён такі спакойны чалавек, на мяне ён за столькі гадоў ні разу голаса не павысіў, хоць я і няправільна магла зрабіць нешта. У мяне ж дзеці, унукі, пра іх павінна думаць, а ўвесь час думкі пра бацюшку. Як я даведалася? Мне ятраўка (жонка брата мужа — «НН») пазваніла, кажа, што бацюшку па тэлевізары паказваюць, у мяне адразу слёзы, туман у вачах. Можа, яго падставіў хто, здрадзіў яму? Такое ж можа быць? Матушка таксама някепскі чалавек, шчодрая. Яна арганізатар выдатны, актыўны. Так часта ў сем’ях бывае, што адзін чалавек актыўны, а другі — не. Я не помню, каб ён пра палітыку казаў. Былі малітвы за мір ва Украіне, калі там Майдан быў, за тое, каб пандэмія скончылася, але ніколі палітыкі не было».

Валянціна Віктараўна Кірыльчук, спявае на кліры

«Срэбраны, залаты чалавек. Які ён у нас добранькі, які выдатны, спакойны. Не разумеем, як такое магло здарыцца, не можам у сябе прыйсці. Людзям ён так падабаўся, ніхто прыняць гэтага не можа, так яго любілі. Яны ж пры царкве ўвесь час працавалі, туечкі там высадзілі, каменьчык да каменьчыка, усё прыгожа, акуратна.

Працавалі, працавалі, працавалі. Мы ў шоку! І матушка дбала аб царкве, такую тут прыгажосць зладзілі! Мы ж нічога не ведалі. Проста службы не было, званілі матушцы, бацюшку, ніхто не здымаў. А потым ужо па целіку ўбачылі. Ён такі спакойны чалавек, а ўжо матушка больш баявая. Яна і на Лукашэнку магла нешта сказаць, што надакучыў ужо, можа, яна яго куды ўцягнула? А бацюшка ніколі абсалютна пра палітыку не гаварыў: ні добрага, ні кепскага пра Лукашэнку. Тут жа і дом царкоўны ў парадак прывялі, і газ да царквы падлучылі. Спачатку як было? Яны проста прыязджалі ў вёску, адслужаць і дамоў паедуць, а потым узяліся моцна тут парадкі наводзіць, гадоў пяць таму».

Царква ў Сцяпанках. Фота Надзеі Бужан

Тамара Матвееўна Макасюк, прыхаджанка

«Бацюшка наш добры, спакойны. Ні разу ніхто не бачыў, каб ён на кагосьці мог накрычаць. Заўжды ўсім дапамагаў.

Я прашу Госпада, каб ён падкрапіў нашага бацюшку і яны з матушкай і сынам выйшлі на свабоду. Хай шмат гадоў яшчэ жывуць і служаць Богу, ці мала што ў жыцці чалавека бывае. З усімі намі можа нешта здарыцца, усё па волі Божай. Я не ведаю, ці праўда гэта, і ведаць гэтага не хачу.

Я не магу нікога судзіць, Бог суддзя ўсім нам. Я толькі адно магу сказаць, што ён добры чалавек. Шкада, што ён, хворы на цукровы дыябет, пакутуе цяпер у турме. Яго ўсе людзі шкадуюць. Усё рабіў, што не папросім. Ён і дадому да нас прыходзіў споведзь прыняць. Што ён прапаведаваў? Расказваў пра святы, маліўся за ўсіх — і за тых, хто ў цямніцах, — пелі аб здароўі ўсіх і міры. Матушка таксама дапамагала, каб вы толькі зайшлі ў царкву, якая там прыгажосць. Я веру, што Гасподзь іх украпіць, і яны выйдуць на волю».

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Хоць крыху нармальнай ежы». Дзяўчыну прыемна здзівіла меню беларускага цягніка8

Усю сельскую гаспадарку Ельскага раёна аддадуць «Мазырсолі»3

У Англіі выкарыстаныя навагоднія ялінкі закопваюць на пляжах. Навошта?1

Больш за 700 тысяч. Узламаная «Кіберпартызанамі» база Расстата дазволіла ўдакладніць колькасць забітых і зніклых без вестак на вайне расіян6

Мерц: Адмова Украіне ў шляху да НАТА ў 2008 годзе была памылкай14

Адстаўлены віцэ-прэм'ер Шулейка будзе ствараць на Гродзеншчыне аграхолдынг2

«Пакуль мы будзем дамаўляцца, Пуцін апынецца ў Ратэрдаме». Генсак НАТА выказаўся супраць стварэння адзінай еўрапейскай арміі3

Стала вядома, што ўвойдзе ў 22‑гі пакет санцый Еўрасаюза супраць Расіі3

Былы брамнік бразільскай зборнай хутка стане бацькам адразу двух дзяцей ад розных жанчын4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць