Грамадства1515

Севярынец: Ціханоўскі перайшоў чырвоную рысу. Не ганьбі мужчынаў і беларусаў. Вяртайся

Павел Севярынец у сваім допісе ў тэлеграм-канале рэзка выказаўся ў бок Ціханоўскага.

«Калі ён пачаў публічна абвінавачваць і прыніжаць Святлану, ад яго адхіснулася большасць беларусаў. Сам стрымліваўся, бо адносіны ў сям'і рэч скрайне асабістая. Стрымліваўся, бо ведаю Сяргея, цаню тое, што ён зрабіў у 2020‑ым і як адсядзеў, і спадзяваўся, што крыўды мінуць і ён вернецца ў беларускі рух.

Пачаў ваяваць з беларускай незалежнай прэсай — Сярога, навошта? Гэта людзі, якія разам з намі змагаюцца за свабоду!

Але, Сярога, твае словы пра беларускую мову і абвінавачанне Святланы ў тым, што яна гаворыць па-беларуску, а не па-руску — гэта край. Гэта дзіч, дружа. Гэта чырвоная рыса. Калі беларус, беларускі палітык публічна грэбуе беларускай мовай і патрабуе пераходзіць на рускую — для мяне ён пераходзіць у катэгорыю скончаных вылюдкаў.

Калі ты публічна не прабачышся за гэтыя словы — лічы, што ты страціў сябра. І павагу. Вельмі многіх беларусаў. Проста перастанеш для мяне існаваць.

«І зачем она вообще там по-белорусскі заговоріла? Все вокруг по-русскі говорят. …Это же неуваженіе к ведущему стріма і к белорусам, которые прішлі. Ну, говорі по-русскі. Ну, какіе проблемы?»

Такія праблемы, Сярога. Нас забіваюць за тое, што мы беларусы. Нас стагоддзямі катавалі і расстрэльвалі за тое, што мы размаўляем на сваёй роднай мове, якую нам даў Бог.

Перапрасі беларусаў. Пераходзь на беларускую мову. І проста маё меркаванне: Святлану ты павінен насіць на руках. За тое, што яна выбрала цябе. За тое, што нарадзіла тваіх дзяцей. За тое, што ў 2020‑м пайшла за цябе і за Беларусь на смяротную рызыку. За тое, што змагалася за цябе і чакала цябе. За тое, што зараз маўчыць і трывае, хаця магла б адказаць.

Не ганьбі мужчынаў і беларусаў. Вяртайся», — напісаў лідар БХД.

Учора Сяргей Ціханоўскі абурыўся беларускай мовай Святланы Ціханоўскай падчас наведвання Нью-Ёрка ў рамках візіту на Генасамблею ААН у верасні 2025 года.

«Навошта яна наогул там па-беларуску загаварыла? Усе вакол па-руску гавораць. Яна дома па-руску размаўляе, думае па-руску. Я таксама гавару па-руску. Гэта ж непавага да вядучага стрыма і да беларусаў, якія прыйшлі. Ну, гавары па-руску. Ну, якія праблемы?»

Паводле Ціханоўскага, на іншых эфірах Святлана размаўляе па-руску, а з ім — не. «Ходзіш ты на свае эфіры, там, дзе ты па-беларуску размаўляеш, — калі ласка… А да мужа свайго, які гаворыць па-руску, — гэта была непавага, абсалютная непавага», — сказаў ён.

Каментары15

  • Амінь
    20.11.2026
    З такімі "сябрамі" і ворагаў ня трэба. Каб такое казаць герою рэвалюцыі, трэба спачатку займець суб'ектнасць і ўласны суверэнітэт: дзе ты працаваў хоць калісці і за што ты жывеш, Паша?
  • Белы
    20.11.2026
    Паша, у кропку.
  • Багдан
    20.11.2026
    Павал, дзякуй. Вельмі годны адказ.

    Ціханоўскі, калі зараз не развернецца на 180 градусаў, пераўтворыцца ў Пратасевіча.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень візіту Пуціна Кітай увёў абмежаванні на пастаўкі ў Расію кампанентаў для «Шахедаў»6

Беларускі хлеб збіраюцца захоўваць па паўгода

Ці можна перамагчы баршчэўнік воцатам і соллю?3

Еўрапейскім грузаперавозчыкам дазволілі ездзіць па тэрыторыі Беларусі. Але толькі пры пэўных умовах

Mark Formelle аб'явіў пра маштабны рэбрэндынг7

«А пятай раніцы спаць ужо немагчыма». Мінчук паскардзіўся ў Мінгарвыканкам на сабачы брэх

З-пад Пінска на Валынь сёння заляцеў паветраны зонд. Украіна лічыць гэта наўмыснай аперацыяй1

У Гаазе прызналі М'янму вінаватай у генацыдзе народа рахінджа1

«Блішчыць як Swarovski». Беларускі палююць на танныя бранзалеты з царкоўных крам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць