Грамадства88

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»

Замест чаканага камфорту кліентка здраўніцы сутыкнулася з платнымі паслугамі, бедным меню і праблемамі са станам нумара, піша BGmedia.

«За такія грошы хочацца душ без цвілі»

Беларуска падзялілася ў Threads уражаннямі ад адпачынку ў санаторыі «Радон». За 14 дзён знаходжання яна заплаціла 4500 беларускіх рублёў. Аднак, мяркуючы з яе публікацыі, уражанні ад паездкі аказаліся зусім не такімі, на якія яна разлічвала.

Жанчына пералічыла некалькі момантаў, якія яе асабліва засмуцілі:

  • паркоўка аказалася платнай;
  • за наведванне аквазоны трэба было даплачваць;
  • трэнажорная зала таксама не ўваходзіла ў кошт;
  • неабходныя ёй лячэбныя працэдуры давялося аплачваць асобна;
  • замест шасці абяцаных сеансаў масажу ўдалося атрымаць толькі тры;
  • звыклага шведскага стала не было — харчаванне арганізавалі паводле заказнога меню, якое жанчына назвала бедным.

Асобна беларуска паскардзілася на сняданкі. Паводле яе слоў, калі раніцай замовіць каву, прынясуць пакецік растваральнага напою. А сярод варыянтаў закусак быў бутэрброд, які выклікаў у яе нямала пытанняў.

Не задаволіла жанчыну і абслугоўванне. Яна расказала, што, нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць, трапіць да доктара раней не атрымалася: нумар не паспявалі падрыхтаваць, таму прыём адбыўся толькі каля 13:00.

Паводле слоў жанчына, медыцынскі агляд таксама пакінуў непрыемнае ўражанне. У прыватнасці, пры паступленні ёй нават не памералі ціск.

«Самае сумнае, што яны нават нідзе не адказалі мне, і адказ з кнігі скаргаў мне таксама не прыйшоў. Затое пачалі выкладваць сторыс, як у іх усё крута», — напісала беларуска.

Яна таксама ўдакладніла, што ехала ў санаторый не проста адпачываць, а разлічвала атрымаць лячэнне па канкрэтным напрамку. Але частку неабходных працэдур давялося аплачваць дадаткова.

Карыстальнікі сеціва: «За такія грошы лепш на мора»

Публікацыя сабрала нямала водгукаў. Мяркуючы з каментароў, гісторыя закранула многіх беларусаў. Адны абурыліся коштам пуцёўкі і якасцю абслугоўвання, іншыя падзяліліся ўласным досведам адпачынку ў айчынных здраўніцах. Зрэшты, знайшліся і тыя, хто не пагадзіўся з крытыкай.

«Увогуле незразумела, адкуль такія цэны санаторыі прыдумляюць! І колькі трэба зарабляць, каб з'ездзіць у санаторый падлячыцца».

«Санаторыі РБ не вартыя сваіх грошай, зусім. Калі туды ехаць проста адпачыць, дык лепш за мяжу, у тую ж Турцыю».

«Не думала, што мяне сёння раз'юшыць бутэрброд».

«За гэтыя грошы, што прапануе суровы беларускі сэрвіс, дзякуй, не трэба. Сумна, вядома».

«Савецкі цяжкі люкс».

«А кажуць, што ў Беларусі ўсё танна».

«Ды звычайнаму беларусу не бачыць такой высакароднай цвілі!»

«Радон» спецыялізуецца на апорна-рухальным апараце, і там сапраўды выдатныя профільныя працэдуры. Менавіта дзеля гэтага туды і едуць. Эфект ад лячэння перакрывае бытавыя дробязі. Калі мэта — здароўе, то месца выдатнае».

«Я сёлета была… усё вельмі спадабалася».

«У санаторый едзем, каб падлячыць суставы, атрымаць пэўныя працэдуры, ну і адпачыць, вядома. Калі няма медыцынскіх паказанняў, то проста адпачынак за такія грошы не мае сэнсу».

У аўтаркі публікацыі сваё меркаванне. На заўвагі пра тое, што «Радон» не належыць да прэміяльнага сегмента, яна адказала: «Вы мяне прабачце, але за 4500 хочацца душ без цвілі».

Каментары8

  • Арэстакраты
    24.11.2026
    Вой, калі б на бяседу запрасілі, ці каля вогнішча пасядзець, там і жыла б.
  • Главред
    24.11.2026
    Азаренок, фас! Расскажи про неблагодарный народец, которому лично Лукашенко строит санатории, а они недовольны благородной плесенью и кофе из пакетика. Совсем зажрались.
  • bosed
    24.11.2026
    Хай-так па Валетнаму :D

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў60

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска спецыяльна купіла квіткі, каб сустрэць Новы год у цягніку2

Апублікавалі ўліковы лісток дзеда Джарэда Кушнера. Ён партызаніў на Навагрудчыне3

У Сочы ўжо шосты месяц шукаюць зніклую беларуску1

Пракоп'еў: Бабарыка не выканае сваёй місіі, калі не аб'яднаецца з Ціханоўскім, чые стрымы маюць вялікую грамадскую карысць73

У Мінску строяць планы, як заахвоціць аўтамабілістаў карыстацца метро2

Украіна ўпершыню ў гісторыі збіла ў баі рэактыўны дрон пры дапамозе лазера15

Польшча прапанавала НАТА пачаць збіваць расійскія ракеты над тэрыторыяй Украіны4

Расіяне паставілі ў Гомелі помнік былому ўладальніку горада — але пакуль не той, які анансаваўся14

Колькасць новых выпадкаў ВІЧ у Беларусі змяншаецца, а прагнозы на будучыню пазітыўныя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў60

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць