Усяго патроху

Мінчанка купіла сапраўдную чырвоную ікру па 40 рублёў за кілаграм. Крама прадае яе па 380

За дванаццаць гадзін лайфхак сабраў 2,2 тысячы лайкаў, заўважыў Reform.news. 

Фота: aquarium.art / threads.com

Беларуска расказала ў Threads, як узламала сістэму рыбнага аддзела, купіўшы чырвоную ікру па цане нетрыбушанай тушкі гарбушы.

Яна загадзя вывучыла, як выглядае самка, і ўзяла чатыры рыбіны ў дзвюх мінскіх крамах адной сеткі. Ікра была ва ўсіх чатырох, у суме набралася 306 грамаў. 

Гарбуша каштавала 39,99 рубля за кілаграм, за дзве рыбіны дзяўчына аддала 68 рублёў. А за тыя ж 39,99 рубля пакупнік у гэтай сетцы атрымлівае толькі 105‑грамовы слоічак ікры гарбушы, гэта значыць 380,86 рубля ў пераліку на кілаграм.

Атрымліваецца, ікра дасталася ёй па цане рыбы: 306 грамаў «важылі» на касе каля 12 рублёў, а ў слоічках столькі ж каштавала б прыкладна 116,5 рубля. Эканомія — каля 104 рублёў.

Але схема працуе, толькі калі рыба таксама патрэбная. За чатыры рыбіны мінчанка заплаціла прыкладна 136 рублёў. Столькі ж рыбы без ікры каштавала б 124 рублі. 306 грамаў ікры ў слоічку — 116 рублёў. Такім чынам, той жа набор паасобку каштаваў бы дзяўчыне 240 рублёў.

Рыбу мінчанка запякла, ікрой задаволеная. Але калі б дзяўчыну цікавіла толькі ікра, яна пераплаціла б за яе амаль 20 рублёў, не лічачы працы, якую трэба ўкласці ў разбор і засолку.

Частка чытачоў палічыла дарагой саму гарбушу, і аўтарцы давялося ўдакладніць: купляць рыбу такой цаной яна нікога не заклікае, проста дзеліцца лайфхакам.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму16

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Латвіі: Вяртанне да нармальных адносін з Расіяй немагчымае, прыйшла новая эпоха12

Ад костачкі да калекцыйных сартоў. Жыхар Смалявічаў расказаў, як разводзіць цытрусавыя1

Беларусу ў Францыі суд дазволіў не плаціць аліменты на дачку — бо ў яго няма грошай16

Выставілі на аўкцыён карціну Шагала, якую перад тым не паказвалі 50 гадоў5

У Магілёве праз «нерэнтабельнасць» збіраюцца закрыць найстарэйшы дзіцячы садок. Бацькі абураныя5

Былы пробашч Чырвонага касцёла расказаў, як моліцца каля «сцяны плачу»3

Памёр Анатоль Тарас7

Ватавае мора, адна з пярлін еўрапейскай прыроды, апынулася пад пагрозай1

Буйныя самы ў беларускіх рэках сустракаюцца ўсё часцей. Што гэтаму спрыяе?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму16

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць