Навука і тэхналогіі

Прадстаўлены першы ў свеце робат-пыласос, які можа «хадзіць» па лесвіцах

Кампанія Migo Robotics пачала збор сродкаў для масавай вытворчасці свайго новага робата-пыласоса Ascender («Узыходзячы») — першай у свеце мадэлі, якая можа самастойна падымацца і апускацца па лесвіцы. Расказваем, што па цэнах.

Робат-пыласос Ascender ад кампаніі Migo Robotics, які можа перасоўвацца па лесвіцах. Фота: Migo Robotics

Як піша партал New Atlas, толькі за няпоўны тыдзень распрацоўшчыкі сабралі на вытворчасць новага робата-пыласоса каля 2 мільёнаў даляраў (дзякуючы платформе ахвяраванняў Kickstarter).

«Ascender аўтаматычна вызначае, у якой частцы лесвіцы (наверсе ці ўнізе) ён знаходзіцца, а затым падымаецца альбо спускаецца па ёй. Для ўздыму робат падымае свой асноўны корпус адносна двух бакавых колавых блокаў і зрушвае яго наперад, каб ён ляжаў роўна на наступнай прыступцы, а затым па чарзе падымае і далучае кожны з колавых блокаў да асноўнага корпуса.

Падчас уздыму ці спуску робат пыласосіць і мые кожную прыступку», — расказвае партал New Atlas.

Сам працэс такога перасоўвання па лесвіцы можна пабачыць у афіцыйным відэа кампаніі Migo Robotics ніжэй.

Апроч сваёй галоўнай асаблівасці, пыласос Ascender нічым не будзе адрознівацца ад сваіх сучасных аналагаў. New Atlas адзначае, што Ascender валодае добрай вылічальнай магутнасцю, можа самастойна складаць мапу дома і абыходзіць усе перашкоды.

Плюс да гэтага робат здольны вызначаць розніцу паміж цвёрдай падлогай і дыванамі, лёгка праходзіць пад канапамі, а таксама мяняе ваду і мяшкі для бруду пры дапамозе зараднай станцыі.

Сама станцыя ідзе ў камплекце з робатам. Па цяперашніх расцэнках распрацоўшчыкаў, усё разам можа каштаваць 1499 даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны4

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Наста Рыбка патлумачыла, якім ветрам яе закінула ў праваабаронцы16

Ліміт на колькасць хатніх жывёл у кватэрах збіраюцца адмяніць

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?21

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны4

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць