Грамадства66

Мінабароны адправіла «Паланэзы» на прыкрыццё мяжы ВІДЭА

Як паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале, у рамках раптоўнай праверкі гатоўнасці Узброеных сіл, дывізіён ракетных сістэм «выйшаў у прызначаны раён з поўным боекамплектам, заступіў на баявое дзяжурства па прызначаных аб'ектах».

«У адпаведнасці са складаным становішчам паблізу дзяржаўнай мяжы і пастаўленай задачай дывізіён выйшаў у прызначаны раён з поўным боекамплектам, заступіў на баявое дзяжурства па прызначаных аб'ектах.

Гатовы выканаць задачы па нанясенні ракетных удараў на далёкасць да 300 кіламетраў на працягу 20 хвілін», — гаворыць на відэа адзін з камандзіраў падраздзялення.

Нагадаем, што з мінулага тыдня ў беларускіх Узброеных сілах праходзіць праверка боегатоўнасці, асноўныя падзеі адбываюцца ўздоўж мяжы з Украінай.

Каментары6

  • Дзед
    28.06.2024
    Пляць,як страшна стала
  • Ігарок
    28.06.2024
    Раптоўна, як дзіцячы панос
  • Ёсік
    28.06.2024
    Ты вось павярні іх у бок пабудовы насупраць завода Атлант, ці дамкі за плотам у астрашыцкім гарадку. Языкамі ляпаюць, як быццам усё сваё жыцьцё толькі займаюцца зьнішчэньнем усяго разумнага. Ці зпрацуюць твае ракеты, боўдзіла. З Украіны прыляціць у адказ, будзе ўсім балюча.

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам44

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса звольнілі з працы пасля трох спагнанняў. Ён пайшоў у суд і выйграў

У Інсбруку неабыякавы беларус падставіў нагу, каб чужы груз вагой некалькі сотняў кілаграмаў не зваліўся на зямлю

Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны8

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

У «Еўраопце» знайшлі распушчальную каву, якая каштуе больш за 450 рублёў за кілаграм2

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

12‑гадовы хлопчык праглынуў кавалак шпажкі для мяса і трываў боль восем дзён3

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам44

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць