Грамадства

Работнікам «Гродна Азот» пагражаюць звальненнямі за смартфоны на працы

Кіраўніцтва завода заявіла, што несанкцыянаванае выкарыстанне смартфонаў нясе небяспеку для ўсяго прадпрыемства.

Фота: ААТ «Гродна Азот»

На «Гродна Азот» прайшла нарада пад кіраўніцтвам гендырэктара Ігара Ляшэнкі. Ключавым пытаннем стала справаздача пра дзяжурства на мінулых вялікіх выходных, піша ведамасная газета.

Начальства звярнула ўвагу на шэраг недахопаў і парушэнняў, у першую чаргу звязаных з культурай вытворчасці, прычым у безадказным стаўленні абвінавацілі не толькі шараговых супрацоўнікаў, але і кіраўнікоў.

Гендырэктару далажылі, што супрацоўнікі на выхадных насілі недазволеныя тэлефоны. За гэта пагражаюць звальненнямі.

«У выніку праверак выяўленыя факты нашэння недазволеных тэлефонаў і несанкцыянаванае выкарыстанне смартфонаў. Нагадаем, такая безадказнасць нясе небяспеку для ўсяго прадпрыемства і калектыву і цягне за сабой прымяненне строгіх дысцыплінарных мер аж да спынення працоўных адносін», — піша ведамасная газета «Гродненский химик».

Карыстацца смартфонамі на працы супрацоўнікам «Гродна Азот» забаранілі яшчэ летась. На завод можна трапіць толькі з кнопкавым тэлефонам з карпаратыўнай сім-картай.

Каментары

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам35

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

У «Еўраопце» знайшлі распушчальную каву, якая каштуе больш за 450 рублёў за кілаграм2

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

12‑гадовы хлопчык праглынуў кавалак шпажкі для мяса і трываў боль восем дзён3

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

Адзін паверх, чатыры спальні, сем сотак і суседства з Ярмошынай. У Драздах прадаюць катэдж за $4 мільёны18

«Заяўкі на Новы год пачынаюцца ў лютым». Дырэктар цырка — пра ажыятаж1

Самалёт Лукашэнкі вылецеў у Аман9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам35

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць