Свет44

Еўракамісія прапанавала ўвесці мыты на астатнюю сельгаспрадукцыю і ўгнаенні з Беларусі і Расіі

28 студзеня Еўракамісія зацвердзіла прапанову аб увядзенні мытных пошлін на шэраг сельскагаспадарчых тавараў з Беларусі і Расіі, а таксама на некаторыя азотныя ўгнаенні, піша «Радыё Свабода».

Фота ілюстрацыйнае

Сельскагаспадарчая прадукцыя, якую закранулі новыя пошліны, складае 15% сельскагаспадарчага імпарту з Расіі ў 2023 годзе, на які яшчэ не дзейнічалі павышаныя пошліны. Пасля прыняцця прапановы ўвесь сельскагаспадарчы імпарт з Расіі будзе абкладзены пошлінамі ЕС.

«Мэта прапановы — знізіць залежнасць ад імпарту з Расіі і Беларусі. Такі імпарт, асабліва ўгнаенняў, робіць ЕС уразлівым для патэнцыйных прымусовых дзеянняў з боку Расіі і, такім чынам, стварае небяспеку для харчовай бяспекі ЕС», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Таксама ўведзеныя мыты будуць падтрымліваць рост унутранай вытворчасці і прамысловасці ўгнаенняў ЕС, якая пацярпела падчас энергетычнага крызісу. Таксама мера дазволіць дыверсіфікаваць пастаўкі з трэціх краін і дапаможа забяспечыць стабільныя пастаўкі ўгнаенняў і, самае галоўнае, гарантаваць, што ўгнаенні застануцца даступнымі для фермераў ЕС па даступнай цане.

Прапанова таксама ўключае змякчальныя меры, калі фермеры ЕС убачаць істотны рост цэн на ўгнаенні.

Чакаецца, што тарыфы негатыўна паўплываюць на даходы ад расійскага экспарту, што паўплывае на здольнасць Расіі весці агрэсіўную вайну супраць Украіны.

Прапанаваныя меры не закранаюць транзіт усіх сельскагаспадарчых прадуктаў і ўгнаенняў з Расіі і Беларусі ў трэція краіны ў адпаведнасці з абавязацельствамі ЕС садзейнічаць забеспячэнню харчовай бяспекі ва ўсім свеце, у прыватнасці для краін, якія развіваюцца.

Цяпер прапанову Еўракамісіі разгледзяць Еўрапейскі парламент і Рада ЕС і павінны зацвердзіць яе галасаваннем кваліфікаванай большасцю.

Каментары4

  • Барадзед
    29.01.2025
    РБ зависит от поставок из ЕС и США товаров для с.-х. Импортируют технику и оборудование, детали, расходные материалы, кормовые добавки, семена, пестициды. Без всего этого колхозы не смогут произвести продукцию, станут убыточными, а переработка перейдет на импортное сырье.
  • Немец
    29.01.2025
    Лукашисты и консервы, вроде Зени, запад вас не слышит
  • Юрась Залоска
    29.01.2025
    к.. вам у́ дуру камунякі , а ня Вялікая Літва

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам40

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны8

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

У «Еўраопце» знайшлі распушчальную каву, якая каштуе больш за 450 рублёў за кілаграм2

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

12‑гадовы хлопчык праглынуў кавалак шпажкі для мяса і трываў боль восем дзён3

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

Адзін паверх, чатыры спальні, сем сотак і суседства з Ярмошынай. У Драздах прадаюць катэдж за $4 мільёны18

«Заяўкі на Новы год пачынаюцца ў лютым». Дырэктар цырка — пра ажыятаж1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам40

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць