Свет1414

Памёр Папа Францішак

У велікодны панядзелак 21 красавіка ў Ватыкане памёр Папа Францішак. Яму было 88 гадоў. Ён памёр у сваёй рэзідэнцыі Каса-Санта-Марта пасля працяглай хваробы. Пантыфік кіраваў Каталіцкім Касцёлам з 2013 года. 

Папа Францішак. Фота: Andrew Medichini / AP

Францішак, у свеце Хорхе Марыа Бергольа, нарадзіўся 17 снежня 1936 года ў Буэнас-Айрэсе, Аргенціна, у сям’і італьянскіх імігрантаў.

Ён атрымаў адукацыю ў галіне хіміі, аднак хутка адчуваў пакліканне да духоўнага жыцця і ўступіў у ордэн езуітаў. У 1969 годзе быў пасвечаны ў святары, а ў 1998 годзе стаў арцыбіскупам Буэнас-Айрэса.

У 2001 годзе Ян Павел ІІ пасвяціў яго ў сан кардынала.

13 сакавіка 2013 года Бергольа быў абраны Папам пасля адстаўкі Бенедыкта XVI. Ён стаў першым пантыфікам з Лацінскай Амерыкі, першым езуітам на гэтым пасадзе і першым, хто ўзяў імя Францішка — у гонар святога Францішка Асізскага, сімвала беднасці і пакоры.

Папа Францішак імкнуўся адкрыць Касцёл для сучаснага свету. Ён паслядоўна выступаў за сацыяльную справядлівасць, клопат пра навакольнае асяроддзе, дыялог паміж рэлігіямі і падтрымку бедных. 

Францішак адмовіўся ад раскошы папскай рэзідэнцыі і жыў у простым гасцявым доме.

Ён часта ездзіў у падарожжы, наведваючы краіны, дзе хрысціяне праследуюцца або жывуць у цяжкіх умовах. 

Вернікі ў Ватыкане і па ўсім свеце ўжо збіраюцца, каб развітацца з Пантыфікам, які стаў для многіх не толькі духоўным лідарам, але і голасам сумлення ў гэтым свеце.

Каментары14

  • О
    21.04.2025
    Думаецца што ён даўно памёр, проста цягнулі з абвяшчэннем смерці да Вялікадня па нейкіх унутры Ватыканскіх прычынах.
  • Чорны
    21.04.2025
    Валадарства ў Нябёсах!
  • 1
    21.04.2025
    Дачакаўся свята Уваскрасення Пана і пайшоў да свайго Госпада!

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам40

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны8

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

У «Еўраопце» знайшлі распушчальную каву, якая каштуе больш за 450 рублёў за кілаграм2

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

12‑гадовы хлопчык праглынуў кавалак шпажкі для мяса і трываў боль восем дзён3

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

Адзін паверх, чатыры спальні, сем сотак і суседства з Ярмошынай. У Драздах прадаюць катэдж за $4 мільёны18

«Заяўкі на Новы год пачынаюцца ў лютым». Дырэктар цырка — пра ажыятаж1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам40

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць