Грамадства

Турцыя — ад 1600 еўра, Егіпет — каля 1800 долараў, і «танны» Тайланд. Колькі каштуе летні адпачынак з вылетам з Мінска

Беларускія турфірмы расказалі пра цэны летніх тураў у 2025 годзе ў Егіпет, Турцыю і Балгарыю. 

Фота: vecteezy.com

Важна разумець: адназначную «сярэднюю цану» назваць цяжка. На яе ўплывае вельмі шмат фактараў — узровень гатэля, колькасць зорак, якасць абслугоўвання, харчавання, напояў, адлегласць да пляжу, час трансферу з аэрапорта і іншыя дробязі, распавядае «КП».

Адпачынак у Егіпце

Па інфармацыі ад мінскага турагенцтва, у пачатку летняга сезону тур у Егіпет на 9—10 начэй абыдзецца мінімум у 1800 долараў (у беларускіх рублях). Пры гэтым гаворка ідзе пра гатэль сярэдняга ўзроўню. Калі хочацца лепшых умоў, то варта рыхтавацца да сумы ад 2000—2200 долараў на дваіх (з вылетам з Мінска).

Адпачынак у Турцыі

Турцыя застаецца адным з самых папулярных кірункаў у беларусаў. Для тых, хто выбірае адпачынак па сістэме «ўсё ўключана» з вылетам з Мінска чартарам, кошт на пачатку лета стартуе ад 1600—1800 еўра за 9—10 начэй на дваіх — гэта самы просты варыянт. Больш камфортныя гатэлі абыдуцца ад 2000 еўра.

Адпачынак у Тайландзе

Беларусы ўсё часцей выбіраюць Тайланд. Зараз там сезон дажджоў, таму трэба быць гатовым да вільготнага надвор’я, хоць дажджы і не ідуць увесь час.

Па словах турагентаў, цяпер найбольш выгадна ляцець у Тайланд з Масквы — гэта дазваляе прыкметна зэканоміць. Кошт тура на дваіх (9—10 начэй) — ад 1600—1800 еўра. У «высокі сезон», калі дажджы скончацца, аналагічны тур можа каштаваць ад 2300 еўра.

Адпачынак у Балгарыі

Балгарыя — адзін з цікавых варыянтаў сезона-2025, па словах спецыялістаў. Вылет адбываецца з Вільнюса або Варшавы, а шэраг турфірмаў дапамагае з атрыманнем шэнгенскай візы, каб паехаць у Літву ці Польшчу і ўжо адтуль ляцець у Балгарыю.

Кошт адпачынку на дваіх — ад 1200 еўра. Але ёсць момант: візавую падтрымку надаюць у асноўным для тураў на ліпень 2025 года, таму, калі адпачынак плануецца на гэты месяц — самы час займацца арганізацыяй.

Адпачынак у Чарнагорыі

Таксама беларускія турагенцтвы прапануюць адпачынак у Чарнагорыі — вылет з Мінска з перасадкай у Стамбуле. Але цэны не самыя даступныя: ад 2500 еўра на дваіх і гэта — без уключанага харчавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны4

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Надоі на карову ў Расіі ўжо на чвэрць вышэйшыя за беларускія3

Наста Рыбка патлумачыла, якім ветрам яе закінула ў праваабаронцы16

Ліміт на колькасць хатніх жывёл у кватэрах збіраюцца адмяніць

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?21

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны4

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць