Вайна

Зяленскі: Пуцін спрабуе абдурыць Трампа і робіць усё магчымае, каб пазбегнуць санкцый

Прэзідэнт Украіны заявіў, што саміт на Алясцы з Дональдам Трампам шмат чаго даў Пуціну.

Фота: President.gov.ua

Зяленскі таксама заявіў, што Пуцін «хацеў вырвацца з палітычнай ізаляцыі» з дапамогай саміту на Алясцы і лічыць, што «яму варта было заплаціць больш» за сустрэчу з прэзідэнтам ЗША, піша УНІАН.

«Ён павінен быў атрымаць адкат у гэтай вайне і спыніцца. Але замест гэтага ён атрымаў дэізаляцыю. Ён атрымаў фатаграфіі з прэзідэнтам Трампам. Ён атрымаў публічны дыялог, і я думаю, што гэта адкрывае Пуціну дзверы для іншых самітаў і фарматаў, таму што так яно і ёсць, і мы гэта бачым, мы гэта назіраем, і я не думаю, што ён за гэта нешта заплаціў».

Прэзідэнт падкрэсліў, што вельмі важна не даваць Пуціну магчымасці выйсці з ізаляцыі, бо інакш ён не будзе адчуваць сябе абавязаным спыніць вайну.

«Ён развязвае вайну, і ўсе спрабуюць спыніць яго, спрачаючыся і просячы, але замест гэтага варта ўжываць сілу. Ён разумее сілу. Гэта яго мова. Гэта мова, якую ён разумее», — сказаў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што Пуцін «робіць усё магчымае, каб пазбегнуць санкцый, не даць ЗША і Трампу ўвесці супраць яго санкцыі, і калі вы будзеце працягваць адкладаць увядзенне санкцый, то расіяне будуць лепш падрыхтаваныя».

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму правае паўшар'е мозга кіруе левым бокам цела? З'явілася новая тэорыя

Кароль Карл ІІІ вырашыў добраахвотна плаціць «падатак на асабнякі»6

У Польшчы беларуса асудзілі на 5 з паловай гадоў зняволення. Ён кіраваў групай, якая перапраўляла ў Еўропу тысячы мігрантаў5

Як змагацца з каларадскім жуком у лістападзе?2

Памёр Аляксандр Калядзенка

Памятаеце Зімоўскага? Ён паздзекаваўся з гібелі карвета «Меркурый»30

Беларус з Кобрына, які ваяваў за Расію, скончыў на фронце жыццё самагубствам5

«Хоць крыху нармальнай ежы». Дзяўчыну прыемна здзівіла меню беларускага цягніка8

Усю сельскую гаспадарку Ельскага раёна аддадуць «Мазырсолі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць