Свет11

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям

Прычына — гвалт, наркотыкі і праблемы з псіхікай.

Ілюстрацыйны здымак

За апошняе дзесяцігоддзе ва Усходняй Еўропе выраслі паказчыкі смяротнасці сярод маладых людзей, нягледзячы на агульнае зніжэнне смяротнасці ў свеце. Як піша Politico, спасылаючыся на даследаванне «Глабальны цяжар хвароб» (Global Burden of Disease), апублікаванае ў часопісе The Lancet, ужыванне наркотыкаў, самагубствы і войны сталі аднымі з ключавых прычын росту смяротнасці ў гэтым рэгіёне Еўропы. На рост паказчыкаў таксама аказалі ўплыў землятрусы і кліматычныя катастрофы.

У справаздачы, якая была прадстаўлена на Сусветным саміце аховы здароўя ў Берліне, прааналізаваны даныя з больш чым 200 краін і тэрыторый для ацэнкі вядучых прычын захворванняў, смяротнасці і заўчаснай смерці ва ўсім свеце з 1990 па 2023 год.

Згодна з аналізам, у перыяд з 2011 па 2023 год найбольшы рост смяротнасці ва Усходняй Еўропе назіраўся сярод людзей ва ўзросце 15‑19 гадоў (на 54%) і 20‑24 гадоў (на 40%). Таксама адзначаецца, што з 2000 года ў гэтым рэгіёне пачасціліся выпадкі смерці сярод маладых людзей ад ВІЧ, самапашкоджанняў і гвалту.

У той жа час, напрыклад, у Цэнтральнай Еўропе за апошняе дзесяцігоддзе рэзка ўзрасла смяротнасць ад псіхічных разладаў і разладаў харчовых паводзін сярод падлеткаў. Гэта адлюстроўвае сусветную тэндэнцыю — рост псіхічных захворванняў: узровень трывожных разладаў ва ўсім свеце павысіўся на 63%, а дэпрэсіі — на 26%.

Справаздача дэманструе і некаторыя агульныя пазітыўныя тэндэнцыі: глабальныя паказчыкі смяротнасці знізіліся на 67% у перыяд з 1950 па 2023 год, а глабальная працягласць жыцця ў 2023 годзе была больш чым на 20 гадоў вышэйшай у параўнанні з 1950 годам.

Але, нягледзячы на паляпшэнні, даследаванне таксама падкрэслівае крызіс, які наспявае, — больш высокія паказчыкі смяротнасці сярод падлеткаў і моладзі ў некаторых рэгіёнах. Напрыклад, у Паўночнай і Лацінскай Амерыцы смяротнасць сярод моладзі значна ўзрасла з 2011 па 2023 год, у асноўным праз самагубствы, перадазіроўкі наркотыкамі і высокае спажыванне алкаголю. У краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары яна павялічылася праз інфекцыйныя захворванні і ненаўмысныя траўмы.

Сітуацыя ў Беларусі

Даследаванне таксама пралівае святло на дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі. Згодна са справаздачай, чаканая працягласць жыцця ў 2023 годзе ў нашай краіне склала 74,5 года. Аднак захоўваецца значны гендарны разрыў: 79,2 года для жанчын і ўсяго 69,5 года для мужчын — розніца складае амаль 10 гадоў.

Гэтыя даныя падмацоўваюцца паказчыкамі верагоднасці смерці ва ўзросце 15‑59 гадоў: для мужчын яна складае 23%, у той час як для жанчын — усяго 9%, што падкрэслівае павышаную рызыку заўчаснай смерці сярод мужчын працаздольнага ўзросту. У той жа час краіна дэманструе значны прагрэс у зніжэнні дзіцячай смяротнасці (да 5 гадоў), якая скарачалася ў сярэднім на 5,6% штогод з 2000 па 2023 год.

Глабальныя выклікі

Справаздача паказвае, што неінфекцыйныя захворванні цяпер складаюць амаль дзве траціны агульнай смяротнасці і захворванняў у свеце. Лідарамі сярод іх з'яўляюцца ішэмічная хвароба сэрца, інсульт і дыябет.

Аўтары адзначаюць, што ў краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу назіраецца вельмі хуткі пераход да неінфекцыйных захворванняў. Гэта абумоўлена такімі фактарамі, як старэнне насельніцтва, павольны прагрэс у барацьбе з курэннем і забруджваннем паветра, а таксама рост атлусцення. У Цэнтральнай Еўропе і Паўночнай Амерыцы гэтыя хранічныя захворванні ў асноўным выкліканы павелічэннем колькасці наркатычных разладаў.

Даследчыкі падлічылі, што палову ўсіх смерцяў і выпадкаў інваліднасці можна было б прадухіліць, калі б удалося справіцца з высокім узроўнем цукру ў крыві, залішняй вагой і атлусценнем.

У справаздачы таксама адзначаецца, што ў апошнія гады канфлікты пачалі перамяшчацца з Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу ў Цэнтральную, Усходнюю Еўропу і Цэнтральную Азію з-за вайны Расіі ва Украіне, што прывяло да росту смяротнасці ад траўмаў. Таксама расце колькасць смерцяў, выкліканых прыроднымі катаклізмамі, такімі як землятрус у Турцыі ў 2023 годзе і хвалі спёкі ў Еўропе.

«Для вырашэння гэтых тэндэнцый неабходны мэтанакіраваныя меры ў галіне грамадскай аховы здароўя, паляпшэнне доступу да медыцынскай дапамогі і сацыяльна-эканамічная палітыка для змякчэння асноўных фактараў рызыкі», — заклікаюць аўтары справаздачы.

Каментары1

  • Міленіял
    17.10.2025
    Зумеры кволыя пайшлі

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны12

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскіх беспілотніках, якімі атакуюць Украіну, знайшлі літоўскія SIM-карты і шмат іншых еўрапейскіх кампанентаў15

Надоі на карову ў Расіі ўжо на чвэрць вышэйшыя за беларускія3

Наста Рыбка патлумачыла, якім ветрам яе закінула ў праваабаронцы16

Ліміт на колькасць хатніх жывёл у кватэрах збіраюцца адмяніць

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?21

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны12

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць