Вайна11

МАГАТЭ: Саркафаг на Чарнобыльскай АЭС пасля ўдару беспілотніка страціў асноўныя функцыі бяспекі

Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) апублікавала вынікі абследавання саркафага на Чарнобыльскай АЭС, у які ў лютым 2025 года трапіў беспілотнік, піша «Медуза».

Паводле даных МАГАТЭ, саркафаг «страціў свае асноўныя функцыі бяспекі, уключаючы магчымасці па абмежаванні (выкіду радыеактыўных рэчываў)». Пры гэтым эксперты прыйшлі да высновы, што незваротных пашкоджанняў несучых канструкцый або сістэм маніторынгу саркафага няма.

«На даху быў праведзены абмежаваны часовы рамонт, але своечасовае і комплекснае аднаўленне застаецца неабходным для прадухілення далейшага разбурэння і забеспячэння доўгатэрміновай ядзернай бяспекі», — сказаў генеральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гроссі.

У 2026 годзе, гаворыцца ў распаўсюджаным агенцтвам паведамленні, плануецца пры падтрымцы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця правесці на саркафагу часовы рамонт, каб пасля заканчэння вайны цалкам аднавіць ахоўнае збудаванне.

Каментары1

  • Гутиерреш
    06.12.2025
    Так на новый собрать - это пара пустяков. Старый навес на сарае уже отработал своё.

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць