Свет

Венесуэла выкарыстоўвае для транспартавання сваёй нафты танкеры-«зомбі»

Гаворка ідзе пра старыя судны, якія фармальна лічацца спісанымі, але фактычна працягваюць працаваць, часта пад чужымі ідэнтыфікацыйнымі звесткамі. Адзін з прыкладаў — 27‑гадовы танкер, які быў спісаны яшчэ ў 2021 годзе, але зноў з’явіўся ў нафтавых перавозках, паведамляе Bloomberg.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле звестак Bloomberg, судна, якое называе сябе Freesia I, можа быць іншым караблём, што незаконна выкарыстоўвае назву і дакументы спісанага танкера. Такі метад часта ўжываецца пры транспартаванні нафты, якая знаходзіцца пад санкцыямі, каб схаваць сапраўдны маршрут і груз.

Аналітыкі адзначаюць, што Венесуэла вельмі ўмела маскіруе паходжанне і ўласнікаў нафты, ухіляючыся ад фінансавага і гандлёвага кантролю. Таму ЗША ўсё часцей пераходзяць ад эканамічнага ціску да фізічных мераў уплыву.

Паводле даных рэсурсу TankerTrackers.com, з так званага «ценявога флоту», які налічвае каля 1500 старых і незастрахаваных суднаў, Венесуэла выкарыстоўвае прыкладна 400. Гэтыя танкеры выкарыстоўваюць розныя схемы маскіроўкі: падробку каардынат, адключэнне транспондараў і выдаванне сябе за іншыя, часта ўжо спісаныя судны.

Танкер Freesia I у маі знаходзіўся ў венесуэльскім нафтавым экспартным тэрмінале Хасэ. Пасля рэйса з Паўднёва-Усходняй Азіі ён павінен быў прыбыць у порт Амуай, але пазней змяніў пункт прызначэння на «адкрытае мора» і каля берагоў Французскай Гвіяны адключыў сістэмы адсочвання.

Звычайна такія судны Венесуэла атрымлівае ад іншых краін, бо сама не мае магчымасці фінансаваць уласны флот, а наяўныя караблі занадта старыя і іх мала.

На гэтым фоне ЗША абвясцілі нафтавую блакаду Венесуэлы. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўлады краіны выкарыстоўваюць нафтавыя даходы для асабістага ўзбагачэння і фінансавання злачыннай дзейнасці, у тым ліку наркатрафіку, гандлю людзьмі і тэрарызму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін139

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы памёр 27‑гадовы беларускі былы палітвязень4

Лукашэнка заявіў, што Бог вырашыць, калі яму сыходзіць з пасады29

Лукашэнку спыталі, чаму ў Беларусі няма апазіцыі17

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны46

«Гіпа» рыхтуе навінку: купіць прадукты ў краме можна будзе праз смартфон — іх не трэба праводзіць праз касу2

Экс-пасол Літвы ў ЗША заявіў, што знойдзеная ў Вільні ля сметніка карціна «Каранацыя Міндоўга» раней вісела ў яго кабінеце7

Гамяльчанка замовіла для маці букет за 250 рублёў — а ў ім былі штучныя кветкі6

Лукашэнка павысіць пенсіі кіраўніцтву сілавікоў8

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін139

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць