Эканоміка

10 беларускіх тавараў дадалі да дзяржаўнага спісу якасці

У Беларусь з'явілася яшчэ 10 тавараў, якім прысвоены Дзяржаўны знак якасці па выніках 2025 года. Пра гэта 15 студзеня паведаміла прэс-служба Савета Міністраў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: kobrincheese.com

У спіс гэтым разам уключылі:

  • кобрынскае марожанае-пламбір з водарам ванілі ў вафельным кубачку «1962» 12%-й тлустасці;
  • малочны шакалад «Любімая Алёнка» фабрыкі «Камунарка»;
  • вэнджана-вараны рулет з індычыны «Мясны арэх» Дзяржынскага агракамбіната;
  • легкавы аўтамабіль Belgee X50 (СЗАА «Белджы»);
  • універсальны пагрузчык AMKODOR W500C;
  • машыну для ўнясення пылападобных хімічных меліярантаў МШХ-9 вытворчасці «Бабруйскаграмаш».
  • садовыя арэлі «Александрыя» мазырскай фабрыкі «Ольса»;
  • паўільняныя памякчаныя пледы Аршанскага льнокамбіната;
  • дызельны рухавік MMZ-3LD Мінскага маторнага завода;
  • кабелі з ізаляцыяй са сшытага поліэтылену 6−330 кВ ад ВА «Энергакамплект».

Раней дзяржаўны знак якасці быў прысвоены аднаму з збожжаўборачных камбайнаў «Гомсельмаш» і згушчанаму малаку «Ягорка» Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната.

Каментары

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам44

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса звольнілі з працы пасля трох спагнанняў. Ён пайшоў у суд і выйграў

У Інсбруку неабыякавы беларус падставіў нагу, каб чужы груз вагой некалькі сотняў кілаграмаў не зваліўся на зямлю

Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны8

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

У «Еўраопце» знайшлі распушчальную каву, якая каштуе больш за 450 рублёў за кілаграм2

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

12‑гадовы хлопчык праглынуў кавалак шпажкі для мяса і трываў боль восем дзён3

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам44

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць