Усяго патроху11

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што не толькі сабакі, але і коні здольныя адчуваць страх чалавека па паху. Як паказала даследаванне, апублікаванае ў часопісе Plos One, у коней паскараўся пульс і яны станавіліся менш кантактнымі, калі адчувалі пах поту спалоханых людзей, піша The Guardian.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Французскія даследчыкі правялі эксперымент з удзелам добраахвотнікаў. Ім пад пахі клалі ватныя дыскі, пасля чаго паказвалі або фрагменты фільма жахаў, або вясёлыя сцэны з кінастужак. Потым гэтыя дыскі размяшчалі каля ноздраў коней.

Далей вучоныя назіралі за паводзінамі жывёл: як часта яны падыходзілі да даглядчыка, ці дакраналіся да яго, а таксама як рэагавалі на нечаканыя раздражняльнікі, напрыклад, раптоўна раскрыты парасон падчас кармлення.

Высветлілася, што пры паху страху ў людзей коні мелі больш высокае сэрцабіццё, выглядалі больш напалоханымі і трымаліся ад людзей на адлегласці. Пры гэтым узровень гармону стрэсу — картызолу — істотна не змяняўся.

Аўтарка даследавання адзначыла, што вершнікам і тым, хто працуе з коньмі, варта сачыць за сваім эмацыйным станам. Спакой і пазітыўны настрой дапамагаюць лепш узаемадзейнічаць з жывёламі, тады як страх чалавека можа выклікаць у каня сустрэчную трывогу і мацнейшую рэакцыю на небяспеку.

Калі гэтыя высновы пацвердзяцца ў далейшых даследаваннях, гэта будзе азначаць, што страх можа «перадавацца», а лятучыя рэчывы ў чалавечым поце служаць для жывёл сігналам магчымай пагрозы. Навукоўцы падкрэсліваюць, што гэта яшчэ адно сведчанне таго, што эмацыйныя сігналы могуць пераадольваць межы паміж рознымі відамі.

Каментары1

  • Ветеринар
    16.01.2026
    Попробуйте чаще мыться.

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам11

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

12‑гадовы хлопчык праглынуў кавалак шпажкі для мяса і трываў боль восем дзён3

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

Адзін паверх, чатыры спальні, сем сотак і суседства з Ярмошынай. У Драздах прадаюць катэдж за $4 мільёны18

«Заяўкі на Новы год пачынаюцца ў лютым». Дырэктар цырка — пра ажыятаж1

Самалёт Лукашэнкі вылецеў у Аман9

Чаму ў Беларусі імкліва выраслі цэны на скумбрыю і яйкі? Тлумачыць эканаміст6

Якія авіякампаніі закрываюцца ці ў крызісе з-за росту цэн на паліва?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам11

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць