Грамадства99

Frontex: Тунэлі мігрантаў на беларускай мяжы будуюцца з ведама і пры падтрымцы ўладаў Беларусі

Еўрапейскае агенцтва памежнай і берагавой аховы Frontex лічыць, што без згоды дзяржаўных структур Беларусі капанне тунэляў, праз якія мігранты трапляюць з Беларусі ў Літву, Латвію і Польшчу, было б немагчымае, піша Tagesschau.de.

Скрыншот з відэа Tagesschau.de

Паводле інфармацыі нямецкіх тэлеканалаў WDR і NDR, унутраны аналіз Frontex сведчыць, што такія тунэлі на беларускім баку мяжы наўрад ці маглі быць пабудаваныя без ведама і падтрымкі беларускіх спецслужбаў. Не выключаецца таксама, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі можа прыцягваць да іх будаўніцтва спецыялістаў, а таксама саміх мігрантаў.

Апошнім часам тунэлі сталі новым спосабам перасячэння ўзмоцненай мяжы ЕС. У 2026 годзе ў Літве знайшлі ўжо пяць такіх тунэляў. Праз тры з іх, паводле афіцыйных даных, у краіну трапілі як мінімум 86 мігрантаў з Афганістана, Пакістана, Ірака і Індыі. Два іншыя аб'екты выявілі яшчэ падчас будаўніцтва.

На мінулым тыдні тунэль упершыню знайшлі і на беларуска-латвійскай мяжы. Ён знаходзіўся каля закрытага памежнага пераходу Сілене. Паводле латвійскіх уладаў, праз яго ў краіну паспелі прайсці 15 мігрантаў.

Пры гэтым агульная колькасць нелегальных перасячэнняў усходняй знешняй мяжы ЕС скарацілася. За першую палову 2026 года Frontex зафіксаваў 3209 выпадкаў незаконнага ўезду, што на 44% менш, чым за той жа перыяд мінулага года.

Аднак у агенцтве лічаць, што зніжэнне колькасці перасячэнняў не азначае знікнення міграцыйнага ціску. Узмоцненыя памежныя меры ў Літве, Латвіі і Польшчы зрабілі традыцыйныя маршруты больш складанымі, таму беларускія структуры, паводле ацэнкі Frontex, шукаюць новыя спосабы пераправы людзей.

Унутраны дакумент агенцтва называе тунэлі адным з такіх новых метадаў і прагназуе, што іх могуць працягваць выкарыстоўваць, пакуль захоўваецца міграцыйны ціск з боку Беларусі.

Каментары9

  • Dr. Watson
    19.08.2026
    No sh*t, Sherlock.
  • Тоннели будут копать
    19.08.2026
    Пока на выходе их не начнут минировать ловушками
  • Міелафон
    19.08.2026
    Іншымі словамі: тэлепартацыя існуе. У асобных выпадках і да канадскай граніцы.

Цяпер чытаюць

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам44

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса звольнілі з працы пасля трох спагнанняў. Ён пайшоў у суд і выйграў

У Інсбруку неабыякавы беларус падставіў нагу, каб чужы груз вагой некалькі сотняў кілаграмаў не зваліўся на зямлю

Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны8

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

У «Еўраопце» знайшлі распушчальную каву, якая каштуе больш за 450 рублёў за кілаграм2

У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету

12‑гадовы хлопчык праглынуў кавалак шпажкі для мяса і трываў боль восем дзён3

У Беларусі заблакавалі Faceit

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА66

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам44

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць